Абама: ЗША працягнуць аказваць санкцыйны ціск на Расію

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выказаў надзею на тое, што Масква зменіць свой палітычны курс у дачыненні да Украіны ў бліжэйшы час, а да таго часу амерыканскія ўлады працягнуць аказваць санкцыйны ціск, пакуль шкода ад яго не пяройдзе з сферы эканомікі ў сферу палітыкі.



Такую заяву зрабіў Абама падчас сустрэчы з прадстаўнікамі амерыканскіх дзелавых колаў, паведамляе Associated Press.
 
 
На думку Абамы, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае «нацыяналістычны, арыентаваны ў мінулае» падыход у сваёй палітыцы. Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што такія паводзіны расійскіх уладаў «палохаюць суседзяў».
 
 
Раней Абама казаў пра тое, што санкцыі будуць паслабленыя ў тым выпадку, калі Масква пачне выконваць абавязацельствы, прадугледжаныя Мінскім пагадненнем.
 
 
У мінулы аўторак у Еўропу прыбыў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, для абмеркавання далейшых санкцый з еўрапейскімі партнёрамі. Прадстаўнік Дзярждэпу, які суправаджаў Кэры, распавёў журналістам, што ЗША і Еўрасаюз «працягваюць абмяркоўваць пашырэнне санкцый».
 
 
У сярэдзіне лістапада амерыканскі прэзідэнт заяўляў пра тое, што Расія рызыкуе апынуцца ў ізаляцыі, працягваючы дэстабілізаваць абстаноўку на ўсходзе Украіны.

Каментаваць