Абрана новае кіраўніцтва Руху салідарнасці «Разам»

Па выніках III з’езду Руху салідарнасці «Разам», што адбыўся ў Мінску 25 чэрвеня, абрана новае кіраўніцтва гэтай палітычнай структуры, паведамляецца ў прэсавым рэлізе руху.

Ягонымі сустрашынямі сталі Алесь Макаеў, Алена Талстая і Юрый Ляшэнка, намеснікамі сустаршыняў – Анатоль Кудласевіч, Ян Лагвіновіч і Святлана Софіна.  Дэлегаты з’езду таксама абралі кіруючыя і выканаўчыя органы руху — сойм і сакратарыят.



Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч пажадаў дэлегатам плённай працы. Быў зачытаны вітальны ліст дэпутутаў Сейму Рэспублікі Польшча, які падпісалі: Марцін Свенціцкі (былы прэзідэнт Варшавы ў 1994-1999 гадах), Юзэф Лясота (былы прэзідэнт Кракава ў 1992-1998 гадах), Яцэк Пратасевіч (былы віцэ-старшыня Еўрапарламенту ў 2012-2014гадах), Анна Бялкоўска (былая віцэ-прэзідэнтка Радама ў 2014-2015 гадах), Яцэк Протас (былы маршалак Вармінска-Мазурскага ваяводства ў 2006-2014 гадах), Катажына Осас, Анна Васілеўска (былы віцэ-прэзідэнт Ольштына ў 2007 годзе), Корнэль Маравецкі (заснавальнік і кіраўнік антыкамуністычнай арганізацыі «Салідарнасьць, што змагаецца»).

Свае лісты з’езду даслалі дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Луцэнка і лідар дабраахвотнага Руху АУН Мыкола Коханіўскі, які з’яўляецца кіраўніком партнёрскай арганізацыі руху — Камітэта вызвалення палітвязняў Украіны. Менавіта Мыкола Коханіўскі і намеснік старшыні руху Алесь Макаеў яшчэ да Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне падпісалі партнёрскае пагадненне паміж арганізацыямі. У лісце Каханіўскага адзначаецца: «Насамрэч сітуацыя ў Беларусі не безнадзейная, як некаторыя сцвярджаюць: у беларусаў ёсць Надзейны і Магутны Саюзнік, — Той, да Каго вы звяртаецеся ў сваём Гімне!»


З’езд прыняў шэраг дакументаў, у тым ліку «Аб небяспецы для беларускай дзяржаўнасці стаўлення сённяшнягя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да прадпрымальніцкай дзейнасці», «Зварот да беларусаў», «Свабоду палітвязням!», «Аб геапалітычным выбары Беларусі», «Аб падтрымцы Беларускага ўніверсітэта за межамі Рэспублікі Беларусь» і «Пра недапушчальнасць імперскіх сімвалаў у Беларусі».

З’езд падтрымаў традыцыйную палітыку, якую праводзіў у часы свайго кіраўніцтва рухам ягоны першы старшыня Вячаслаў Сіўчык, даручыўшы яму прадстаўляць інтарэсы «Разам» у кансультацыйных і каардынацыйных структурах беларускай апазіцыі.


Абмеркаванне:

  • Змагар
  • 2016-06-25 21:31:42
91 делегат на управе БНФ? Фото в студию.
  • Змагар
  • 2016-06-26 12:37:04
40 человек на фотографии + более 50 % - приписки. Все как в ЦИК.

Каментаваць