АБСЕ апублікавала падпісаны ў Мінску пратакол

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе апублікавала ў ноч на нядзелю тэкст Пратакола па выніках кансультацый трохбаковай кантактнай групы па сумесных кроках, накіраваных на імплементацыю мірнага плана прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і ініцыятыў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, падпісаны ў пятніцу ў Мінску.



Па выніках разгляду і абмеркавання прапаноў, унесеных удзельнікамі кансультацый у Мінску 1 верасня 2014 году, Трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расійскай Федэрацыі і Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе дасягнула згоды адносна неабходнасці ажыццявіць наступныя крокі: 
 
 
1. Забяспечыць неадкладнае двухбаковае спыненне прымянення зброі. 
 
 
2. Забяспечыць маніторынг і верыфікацыю з боку АБСЕ рэжыму непрымянення зброі. 
 
 
3. Ажыццявіць дэцэнтралізацыю ўлады, у тым ліку шляхам прыняцця Закона Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (Закон аб асаблівым статусе). 
 
 
4. Забяспечыць пастаянны маніторынг на расійска-украінскай дзяржаўнай мяжы і верыфікацыю з боку АБСЕ са стварэннем зоны бяспекі ў памежных раёнах Украіны і Расійскай Федэрацыі. 
 
 
5. Неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца.
 
 
6. Прыняць закон аб недапушчэнні пераследу і пакарання асоб у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцях Украіны.
 
 
7. Працягнуць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялог. 
 
 
8. Прыняць меры для паляпшэння гуманітарнай сітуацыі на Данбасе. 
 
 
9. Забяспечыць правядзенне датэрміновых мясцовых выбараў у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (Закон аб асаблівым статусе). 
 
 
10. Вывесці незаконныя ўзброеныя фармаванні, ваенную тэхніку, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Украіны. 
 
 
11. Прыняць праграму эканамічнага адраджэння Данбаса і аднаўлення жыццядзейнасці рэгіёна. 
 
 
12. Даць гарантыі асабістай бяспекі для ўдзельнікаў кансультацый. 
 
 
Удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы: 
 
 
Амбасадар Хайдзі Тальявіні (подпіс) 
 
 
Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (подпіс) 
 
 
Амбасадар Расійскай Федэрацыі ва Украіне Міхаіл Зурабаў (подпіс) 
 
 
Аляксандр Захарчанка (подпіс) 
 
 
Ігар Платніцкі (подпіс)
 
 
 
 

Каментаваць