Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Абураныя беларусы масава выйшлі на марш (фота, відэа)

Вечарам 17 лютага ў Мінску адбыўся «Марш абураных беларусаў». Марш не быў узгоднены з уладамі, частка палітычных рухаў яго праігнаравала. Па розных ацэнках, у акцыі прынялі ўдзел ад 4 да 10 тысяч чалавек.

Падчас мітынгу на Кастрычніцкай плошчы была абраная перамоўная група з уладамі. У яе ўвайшлі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павал Севярынец, Генадзь Фядыніч і Яўген Афнагель. Таксама мітынгоўцы прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі.


У рэзалюцыі ўтрымліваюцца патрабаванні адмены ганебнага Дэкрэту №3, спыненне падзення рэальных даходаў насельніцтва, абкрадання пенсіянераў, падвышэння пенсійнага ўзросту, росту платы за камунальныя паслугі. Таксама ў рэзалюцыі патрабуецца вярнуць народу свабодныя, справядлівыя выбары. 


Мы даручаем абраным намі прадстаўнікам давесці гэтыя патрабаванні да ўлады, распачаць з ёй перамовы, наладзіць кантроль за выкананнем нашых патрабаванняў. У выпадку, калі на працягу месяца, да 17 сакавіка 2017 года, улада не зробіць рэальных крокаў дзеля выканання волі народа, мы прадпрымем новыя калектыўныя дзеянні, падрыхтоўку якіх даручаем нашым прадстаўнікам”, — гаворыцца ў рэзалюцыі.

У акцыі прынялі актыўны ўдзел анархісты. Яны заклікалі змагацца супраць усіх цемрашальскіх падаткаў: на падарункі, пасылкі, крэдыты... А таксама заклікалі ствараць камітэты самакіравання.


 


Абмеркаванне:

  • таня
  • 2017-02-17 20:52:26
Спасибо настоящие беларусы!!!
  • тунеядец
  • 2017-02-19 11:01:28
Поздравляю Всех с Успешным Началом!

Каментаваць