Адвакат зноў не патрапіў да Дашкевіча! SOS!

Сёння адвакат у чарговы раз паспрабаваў наведаць у горацкай калоніі зняволенага старшыню “Маладога Фронту Змітра Дашкевіча. Безвынікова.

Сёння адвакат у чарговы раз паспрабаваў наведаць у горацкай калоніі зняволенага старшыню “Маладога Фронту Змітра Дашкевіча. Безвынікова.

Адміністрацыя калоніі без тлумачэння прычын адмовіла адвакату ў рэалізацыі неад’емнага права на сустрэчу з падабаронным. Адвакатспрабавала дамагчыся справядлівасці праз пракуратуру Магілёўскай вобласці, але і там не знайшла падтрымкі. У выніку адвакат пакінула шэраг скаргаў, у тым ліку заяву з патрабаваннем тэрмінова давесці абаронцу пра стан здароўя Дашкевіча і пра магчымасць сустрэчы Дашкевіча з бацькам. Гэтаксама скаргі былі накіраваныя ў пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў  па Магілёўскай вобласці.

Адвакат не бачыла Дашкевіча больш за месяц. За гэты час ад Дашкевіча не прыйшоў ні адзін ліст. Родныя і паплечнікі Дашкевіча выказваюць засцярогу, што здароўе і жыццё палітвязня знаходзіцца пад сур’ёзнаю
пагрозаю.

Прэс-служба Міжнароднага Руху Беларускай Моладзі "Малады Фронт" (зарэгістраваны ў Чэскай Рэспубліцы)

Каментаваць