АГП абзавялася «лабістамі» ў Вільні

Аб’яднаная грамадзянская партыя ў чарговы раз падпісала чарговую дамову пра супрацоўніцтва. Нагадаем, што ўлетку дамова пра супрацоўніцтва была падпісаная з расійскай партыяй «СПС-ПАРНАС» і Барысам Нямцовым. Зараз дзеля падпісання Мінск наведалі прадстаўнікі літоўскай партыі «Звяз айчыны — літоўскія хрысціянскія дэмакраты». 



Госці былі знакамітыя: старшыня партыі, лідэр апазіцыі ў Сейме Літвы, экс-прэм’ер міністр Літвы Андрус Кубілюс, дэпутат сейма, экс-кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс, дэпутат сейма, саветнік Андруса Кубіліуса на пасадзе прэм’ер-міністра Мантас Адаменас.
 
 
Як сказаў пад час падпісання дакумента Анатоль Члябедзька, значна лягчэй гэтую дамовыу было падпісаць у Вільні. Але для абедзьвух бакоў было прынцыпова падпісаць яе ў Мінску — як знак таго, што ўсе складанасці можна пераадолець. Складанасці былі — па словах кКубілюса, літоўскія палітыкі даехалі да Беларусі «з другой спробы». Візы ім павінны былі выдаць у пятніцу, 8 лістапада, аднак атрымалі яны доўгачаканы дазвол на ўезд у «сінявокую» толькі раніцай ў панядзелак, 11 лістапада. Гэта тым больш прыкра, што нават аднакратная беларуская віза каштуе 150 еўра. Шэнгенская віза, для параўнання, каштуе 60 еўра, а літоуская нацыянальная для грамадзянаў Беларусі — і ўвогуле бясплатная.
 
 
Таму візіт літоўскіх палітыкаў насіў вельмі хуткі характар. Але АГП і «Звяз Айчыны» дамовіліся пра намер цесна супрацоўнічаць. Як зазначана ў дакуменце, супрацоўнічаць яны будуць у абмене важнымі партыйнымі напрацоўкамі, інфармацыяй пра дзейнасць партый, абмене абмен партыйнымі дэлегацыямі, досведам правядзення выбарчых і іншых кампаній, у інфармаванні грамадскасці сваіх краін пра працу сяброўскай партыі, папулярызацыі дзейнасці адно аднаго, садзейнічанне развіццю і ўмацаванню адносін сяброўства і супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Літвы ў сферы палітыкі, культуры, эканомікі, бізнэсу.
 
 
Таксама партыі будуць каардынаваць дзеянні ў сферы, якая тычыцца ўзаемаадносін Беларусі і Літвы, Беларусі і Еўрапейскага Саюза.
 
 
Што стаіць за гэтымі дамовамі? Спадар Кубілюс адзначыў, што такім чынам ягоная партыя абавязуецца «і надалей рабіць усё, каб у Беларусі была магчымасць выбраць шлях па збліжэнні з Еўропай». Канешне, падкрэсліў Кубілюс, для гэтага патрэбны перамены, найперш, у самой Беларусі, і найперш, павінна быць наяўнасць «самых прынцыповых свабодаў: свабоды слова, свабоды палітычных поглядаз, свабоды палітычных вязняў, свабоды выбару».
 
 
«Але, я думаю, што і Еўропа павінная зрабіць усё, каб беларускія людзі зразумелі, якія магчымасці ёсць у Беларусі, і што цяперашні рэжым забараняе сваёй, я б так сказаў, неразумнай палітыкай. Я мяркую, што Вільнюскі саміт «Усходняга партнерства», дзе, мы спадзяемся, такія краіны, як Грузія, Малдова, і самае важнае — Украіна, здолеюць падпісаць пагадненні аб асацыяцыі з Еўропай, для беларускіх грамадзянаў якраз пакажа той прыклад, па якім варта ісці. Бліжэй да свабоды, бліжэй да Еўропы, бліжэй да таго жыцця, што нам дае Еўропа», — зазначыў Кубілюс.
 
 
Спадар Ажубаліс, як дыпламат, засяродзіўся на саміце Усходняга партнерства. Гэта сапраўды знакавая падзея, але, калі раней былі спадзяванні, што «беларускае пытанне» там будзе адным з галоўных, то зараз, па словах Ажубаліса, нават «не важна, хто будзе прадстаўляць на саміце Беларусь». «Месца Беларусь зойме вельмі сціплае і па вельмі простай прычыне. Беларусь з году ў год ідзе да большай самаізаляцыі ад Еўропы. Просты прыклад: ў 2009 годзе, наколькі я помню, у першы раз Беларусі з боку Еўрасаюза было прапанавана пачаць перамовы пра спрошчаны візавы рэжым з Еўропай. Ад Беларусі — ніякага адказу. Потым такія прапановы былі яшчэ і яшчэ. Маўчанне ў адказ. Гэта ясна паказвае адносіны да еўрапейскага шляху з боку беларускіх уладаў. Але паспрабаваць утрымаць Беларусь ад далейшага аддалення ад Еўропы — гэта самая вялікая забота і еўрапейцаў, і народа Беларусі», — адзначыў Ажубаліс.
 
 
Таму падпісанне дэкларацыі пра супрацоўніцтва ў гэты час, перад самітам — яшчэ раз падкрэслівае важнасць такога пагаднення.
 
 
Пытанне і ў тым, ці здолее «Звяз Айчыны» рабіць такі своеасаблівы «прамоўшн» Беларусі ў Еўрасаюзе і нават у Літве. Бо зараз літоўская партыя знаходзіцца ў Літве ў апазіцыі. На што спадар Кубілюс патлумачыў: здолее. «Мы з’яўляемся сябрам Еўрапейскай народнай партым, АГП мае там статус назіральніка. У Літве зараз ва ўладзе сацыял-дэмакраты, але і ў іх ёсць цесныя стасункі з сацыял-дэмакратамі Беларусі. І агульная дзяржаўная палітыка Літвы ў дачыненні да Беларусі з’яўляецца агульнавядомай: мы ўсе хочам бачыць Беларусь больш адкрытай для зблітжэння з Еўропай», — адзначыў Кубілюс.
 
 
І на наступных выбарах прэзідэнта Літвы «Звяз Айчыны» мае намер падтрымаць кандыдатуру сённяшняга прэзідэнта Далю Грыбаўскайтэ (калі, канешне, яна прыме рашэнне балатавацца на другі тэрмін). На мінулых выбарах «Звяз Айчыны» таксама падтрымліваў яе.
 
 
Ну а тое, што спадарыню Далю лічаць ледзьве не «лабісткай Лукашэнкі», то тут і Аджубаліс, і Кубілюс адзначылі, што не толькі Літва, а шмат хто ў Еўпропе меў нейкія спадзевы на дэмакратызацыю Беларусі да развязкі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дарэчы, менавіта па ініцыятыве «Звязу Айчыны» Літва прыняла жорскую дэкларацыю адносна падзеяў беларускай «Плошчы — 2010».
 
 
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька лічыць такія дакументы, падпісаныя паміж партыямі, вельмі важнымі. «Найперш, гэта пагадненне пра супрацоўніцтва стварае не толкьі нейкія парвавыя межы. Гэта стварае і нейкае пачуццё адказнасціза дзеянні. Канешне. Добра, калі ёсць добрыя стасункі ў асабістых кантактах. Але сёння адзін кіраўнік патрыі — заўтра іншы. І клі ёсць такія пагадненні, яны працуюць незалежна ад таго, хто кіруе партыяй, знаходзіцца яна ва ўладзе альбо ў апазіцыі», — адзначыў Лябедзька.
 
 
Напрыклад, пагадненне з «СПС-ПАРНАС» дазволіла АГП адправіць сваіх сябраў на «стажыроўку» (хутчэй — на дапамогу) «ПАРНАСу» на мясцовых выбарах у Расіі. Бо Расія бярэ ў Беларусі досвед фальсіфікацыі выбараў, а АГП мае досвед, як ім супрацьстаяць. А што тычыца Беларусі, то расійскія калегі могуць падзяліцца досведам правядзення «праймерыз» кандыдата ад апазіцыі — у іх такі досвед ёсць.
 
 
«Так што, калі нам спатрэбіцца дапамога ад гэтых людзей, мы заўсёды зможам на яе разлічваць — і ў Вільнюсе, і ў Маскве», — адзанчыў Лябедзька.

Каментаваць