Някляеў: "Вы за гэта адкажаце" (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла акцыя апазіцыі, прымеркаваная да гадавіны рэферэндуму 1996 года. Сабрацца, каб ушанаваць памяць тых, хто "ахвяраваў сваім жыццём дзеля волі Беларусі" заклікаў у сацсетках Мікалай Статкевіч.



Сабрацца, каб ушанаваць памяць тых, хто "ахвяраваў сваім жыццём дзеля волі Беларусі" заклікаў у сацыяльных сетках Мікалай Статкевіч.

Увечары 24 лістапада каля ГУМа ў Мінску паступова сталі збірацца тыя, каго гэты заклік не пакінуў абыякавым.

Адной з мэтай сходу было — запаліць знічкі ля месцаў, дзе працавалі Юры Захаранка і Віктар Ганчар. Таму людзі пайшлі да будынкаў МУС Рэспублікі Беларусь і ЦВК. Але паставіць свечкі атрымалася толькі каля ЦВК, бо ўваход у МУС быў перагароджаны брамкай і дарожна-рамонтнай машынай.

Уладзімір Някляеў: "Мы сабраліся тут, каб сказаць: мы ўсё памятаем, і вы за гэта калі-небудзь адкажаце. І за тое, што вы зрабілі з канстытуцыяй, і за тое, што вы зрабілі з нацыянальнымі сімваламі, і за тое, што вы зрабілі з гэтымі мужнымі людзьмі".

Хвіліну маўчання парушылі міліцыянеры. Яны падскочылі да Статкевіча і Някляева і пачалі складаць пратаколы.

Пасля гэтага пад пратаколы трапілі звычайныя ўдзельнікі акцыі і нават журналісты і праваабаронцы.

У прыватнасці, нягледзячы на адмысловая камізэлькі і бейджы, пратаколы былі складзены на назіральнікаў ад Беларускага Хельсінкскага камітэта і “Вясны” Сяргея Каспяровіча, Наталью Сацункевіч.. Міліцыя праігнаравала журналісцкія пасведчанні і склала пратаколы ў адносінах да журналісткі "Радыё Свабода" Галіны Абакунчык, журналісткі газеты "Народная воля" Кацярыны Андрэевай і нашага калегі Зміцера Галко.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-11-25 18:07:01
Трэ было пра канстытуцыю і нац. сімвалы ўсё ў твар Лукашэнку сказаць, калі Някляеў быў старшынёй Саюза пісьменнікаў і сустракаўся з ім (у 1997 ці 1998-м). А цяпер - у паветра...

Каментаваць