Алена Анісім далучылася да «Сэлфі незалежнасці» на ганку касцёла на Залатой Горцы (фота)

У Мінску праходзіць акцыя «Сэлфі незалежнасці», падчас якой фатаграфуюцца ля будынкаў на праспекце Незалежнасці.


Акцыя прымеркавана да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Адзін з ініцыятараў акцыі — Павел Севярынец. Сэлфі пачаліся ад будынка Філармоніі (Незалежнасці, 50), кожны дзень удзельнікі фатаграфуюцца каля будынка ў адваротным адліку (№49, №48) і г.д. Напрыклад, у чацвер фатаграфаваліся ля ўваходу ў беларускамоўную гімназію №23 (пр. Незалежнасці, 45).

9 лютага, у рамках акцыі, група з 12 чалавек зрабіла сэлфі ля касцёла св. Роха або, як яго таксама называюць, касцёла на Залатой Горцы (Незалежнасці, 44а). У сэлфі ля касцёла прыняла ўдзел кіраўнік «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», дэпутат Алена Анісім, піша католік.life.


Паводле «Нашай Нівы»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць