Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Аляксандр Казулін можа вярнуцца ў палітыку

Кандыдат у прэзідэнты 2006 года Аляксандр Казулін можа вярнуцца ў палітыку.
Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org


Як піша nn.by, у суботу, 11 лістапада, ён плануе наведаць пасяджэнне Мінскай абласной арганізацыі БСДП "Грамада". Не выключана, што Казулін выставіць сваю кандыдатуру ў кіраўнікі партыі на бліжэйшых выбарах. Яны мусяць адбыцца не пазней за сакавік 2018 года.

Аляксандру Казуліну 62 гады. У 1996—2003 гадах ён быў рэктарам БДУ. Пэўны час у перыяд свайго рэктарства Казулін нават уваходзіў у склад Савет міністраў і быў так званым "міністрам без партфеля". БДУ ў гэты час быў выведзены з падпарадкавання Міністэрству адукацыі.

Пасля скандальнага звальнення з пасады рэктара Казулін амаль год нідзе не паказваўся, а потым узначаліў сацыял-дэмакратычную партыю і быў вылучаны адным з апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.

25 сакавіка 2006-га палітык павёў калону людзей да турмы на Акрэсціна, каб вызваляць арыштаваных. За гэта яго асудзілі на 5,5 года — "за злоснае хуліганства" і "арганізацыю масавых беспарадкаў".

Падчас зняволення Казуліна памерла яго жонка Ірына. На волю ён выйшаў у жніўні 2008 года, аднак адразу адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

Тэлефон палітыка адключаны.

euroradio.fm


Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-11-10 16:51:20
"...павёў калону людзей да турмы на Акрэсціна, каб вызваляць арыштаваных". Гэта спрэчна: адны кажуць, былі заклікі да штурму турмы, іншыя - што такога не было, што Казулін заклікаў толькі маральна падтрымаць арыштаваных, прыйшоўшы пад вокны турмы вялікім натоўпам.

Каментаваць