Пасля вучэнняў войскі Расіі могуць застацца ў Беларусі — Турчынаў

Сакратар Савета нацбяспекі Украіны Аляксандр Турчынаў у чацвер заявіў пра небяспеку праз удзел рускай арміі ў вучэннях «Захад-2017» непадалёк ад межаў Украіны.

Гэтыя вучэнні пройдуць у верасні 2017 года ў Расіі і Беларусі.


«Падрыхтоўка да вайны»

«Крэмль працягвае рыхтавацца да поўнамаштабнай вайны, якая пагражае не толькі Украіне, але і іншым дзяржавам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама канчатковай стратай незалежнасці краінамі, якія знаходзяцца ў крамлёўскай арбіце», — лічыць Аляксандр Турчынаў

Аляксандр Турчынаў лічыць, што Расія працягвае распрацоўваць агрэсіўныя сцэнары супраць Украіны

Сакратар СНБА адзначыў, што колькасць Узброеных сіл РФ неўзабаве ўзрасце да 1 млн. 900 тыс. чалавек, таксама павялічваецца набор курсантаў, частка якіх, па сцвярджэнні Турчынава, быццам «прыцягваецца да вядзення баявых дзеянняў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей».

«У выпадку прыняцця Масквой палітычнага рашэння па пашырэнні маштабаў ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, 1-ы і 2-і армейскія карпусы [самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР»] весці наступальныя дзеянні пасля перагрупоўкі і ўзмацнення расійскімі рэгулярнымі войскамі», — сцвярджае сакратар СНБА.

Расія паслядоўна адмаўляе ўдзел сваіх кадравых вайскоўцаў у канфлікце ў Данбасе, аднак прызнае прысутнасць там расійскіх добраахвотнікаў.

Турчынаў заявіў таксама, што ўздоўж мяжы з Украінай размешчана групоўкі расійскай арміі, «якая ўключае да 50 тыс. вайскоўцаў».

Маштабныя вучэнні

У мінулым годзе Расія правяла маштабныя вучэнні «Каўказ-2016» у сваіх паўднёвых рэгіёнах і ў Крыме.

«Асаблівае значэнне Крамлём прадастаўляецца правядзенню стратэгічных камандна-штабных вучэнняў «Захад-2017» у Заходняй ваеннай акрузе [РФ], у Беларусі і Калінінградскай вобласці — у непасрэднай блізкасці ад Украіны і ўсходніх рубяжоў НАТА з удзелам, я падкрэсліваю, 100 тыс. вайскоўцаў», — сказаў спадар Турчынаў.

Ён дадаў, што паводле ацэнак ваенных спецыялістаў, «канчатковая мэта гэтых вучэнняў — праверка гатоўнасці расійскіх войскаў праводзіць аперацыі ад рэгіянальных да шырокамаштабных абмежаваных войнаў ва ўмовах скарачэння часу на іх стратэгічную падрыхтоўку».

«Нельга выключаць правядзення расійскім бокам схаванай падрыхтоўкі да стратэгічнай наступальнай аперацыі. Ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што пасля актыўнай фазы вучэнняў расійскі ваенны кантынгент можа застацца ў Рэспубліцы Беларусь», — заявіў Аляксандр Турчынаў.

Турчынаў таксама прыгадаў падзеі 2014 года, калі вяліся актыўныя баявыя дзеянні ў Данбасе: «Украіна ўжо цяпер зрабіла амаль неверагоднае — мы змаглі аднавіць дзеяздольнасць дзяржавы, якая знаходзілася ў калапсе, і спыніць прасоўванне расійскіх войскаў далей на Захад».

Што запланавана

Сумесныя вучэнні расійскіх і беларускіх узброеных сілаў пройдуць з 14 па 20 верасня ў заходніх рэгіёнах Расіі і ў Беларусі.

«Пры распрацоўцы задумы і сцэнарыя вучэнняў будзе ўлічаная сітуацыя, звязаная з узмацненнем актыўнасці NАТО паблізу граніц Саюзнай дзяржавы», — распавядаў раней міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

У вучэннях прымуць удзел усе віды войскаў — ад флоту да ракетных частак.

Расійскае ваеннае камандаванне тлумачыла, што на вучэннях адпрацуюць дзеянні груповак войскаў, практычныя заданні тэрытарыяльнай абароны, узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы, аднаўлення баяздольнасці войскаў і забеспячэння, а таксама агульнае кіраванне войскамі.

У міністэрстве абароны Беларусі паведамлялі, што непасрэдна на беларускіх палігонах у вучэннях прымуць удзел каля 3 тыс. расійскіх вайскоўцаў і 280 адзінак тэхнікі (уключаючы 25 адзінак авіяцыйнай тэхнікі).

«Навошта вы пішаце, што Расія акупуе Беларусь? Гэтага ніколі не будзе. [...] Нават калі сюды увядуць тысячу танкаў — гэта немагчыма», — заяўляў у лютым беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка.

ВВС-Украіна



Каментаваць