Анатоль Лябедзька: Улада зараз глядзіць, дзе межы магчымага

Блакіроўка незалежных сайтаў можа азначаць падрыхтоўку ўладаў да наступных выбарчых кампаній.

Анатоль Лябедзька на пікеце кКаля Камароўскага рынку ў Мінску. 18 студзеня 2018 года. Фота Арцёма Лявы

Пра гэта заявіў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які разам з аднапартыйцамі ўдзельнічаў у перадвыбарчым пікеце на сталічным Камароўскім рынку.

Так ён пракаментаў у прыватнасці блакіроўку ў Беларусі сайта “Хартыя’97”.

— Улада зараз глядзіць, дзе межы магчымага, якая рэакцыя ў грамадстве. Як рэагуе міжнародная супольнасць. Калі рэакцыя будзе вялая ці яе наогул не будзе, то, канешне, гэтая прастора будзе ўсё больш і больш звужацца. Бо наперадзе новыя кампаніі — гэта рэферэндум, парламенцкая і прэзідэнцкая кампаніі.

Нагадаем, Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала для карыстальнікаў інтэрнэту інфармацыйны рэсурс “Хартыя’97”, рэдакцыя якога знаходзіцца ў Варшаве.

Міжнародная супольнасць ужо выказалася супраць такога кроку беларускіх уладаў.

 Польскае выданне “Gazeta Prawna” апублікавала заявы праваабаронцаў і дыпламатаў у падтрымку сайта “Хартыя’97”.

Неадкладна аднавіць доступ да партала заклікаў і прадстаўнік АБСЕ па пытанні свабоды СМІ Гарлем Дэзір.

Блакаванне доступу да апазіцыйнага беларускага парталу “Хартыя’97” з’яўляецца “непрымальным абмежаваннем права на свабоду выказвання”, — заявіў, у прыватнасці, Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць