Андрэй Бандарэнка атрымаў заключэнне экспертызы па сваёй справе

Палітвязень назваў праваабарончую экспертызу самым значным падарункам на Дзень народзінаў, які ён адзначыў на гэтым тыдні.


«Атрымаў ліст ад Міхаіла Іванавіча (Пастухова — аўт.). пра падрыхтаваны падарунак — экспертнае заключэнне. Без перабольшання магу сказаць, што гэта самы крэатыўны і значны падарунак на Дзень народзінаў, які я калі-небудзь атрымліваў. Напэўна, наўрадці яго можна будзе пераўзыйці. Мая ўдзячнасць ідэйнаму натхняльніку — Алегу Волчаку. Ёсць і яшчэ адзін, далёка не самы малаважны, а можа быць, і самы перспектыўны вынік — ствараецца новы прэцэдэнт ў супрацы і ўзаймадзеянні праваабарончых арганізацый ў вырашэнні важных праблем», — піша Андрэй Бандарэнка ў лісце да паплечнікаў.

Ён выказвае надзею, што гэтая супраца можа перарасці ў своеасаблівы экспертны саюз праваабаронцаў, які дапаможа эфектыўна дапамагаць людзям, чые правы і інтарэсы былі парушаны.

Нагадаем, на гэтым тыдні грамадскасці была прадстаўлена грунтоўная прававая экспертыза крымінальнай справы Андрэя Бандарэнкі, падрыхтаваная пры ўдзеле аўтарытэтнага юрыста, былога суддзі Канстытуцыйнага суду Міхаіла Пастухова. Аўтары экспертызы ў ліку іншага юрыдычна даказваюць, што крымінальная справа супраць Андрэя Бандарэнкі мусіць быць спынена, а прысуд з'яўляецца неабгрунтаваным і незаконным.

Абмеркаванне:

  • Без перабольшання магу сказаць гэта самы крэатыўны
  • 2016-04-18 10:29:05
крэатыўны - гэта значыць добра прыдуманы.... ну-ну... падаецца нават сам Бандарэнка не верыць у праўдзівасць гэтай экспертызы. Ну а калі па шчырасці - на мой погляд - гэта выглядае дзіўна - экспертыза як падарунак, і адразу узнікае некалькі пытанняў.

1. Чаму так званыя праваабаронцы не зрабілі гэта адразу пасля суда, калі была магчымасць праманіторыць. атрымаць матэрыялы і г.д. ?

2. Чаму гэта робіцца толькі тады, калі чалавек будзе выходзіць менш як праз год з турмы ? Падрыхтоўка глебы ці нешта яшчэ?

3. Пачытаўшы хто падпісаў гэты дакумент - прабачце - няма не воднага вядомага прозвішча, дзе вядомыя праваабаронцы і юрысты Паганяйла, Бяляцкі, Гыб і інш ? Пастухова тут не улічваем - бо ён апошнім часам носіцца з гэтай справай як з "пісанай торбай" - а значыць мае нейкі там інтарэс, але прабачце Дабравольскі і юрыст - неяк не укладаецца у галаве....

4. Чаму экспертызе ні слова не пазначана - што Бандарэнка пад час здзяйснення злачынства быў ў алкагольным ап'яненні ? і г.д.

Каментаваць