Аргкам па святкаванні 100-годдзя БНР звярнуўся да Шорца: хочуць сустрэцца асабіста

Палітыкі прапануюць Шорцу перамовіць і ўзгадніць асабіста ўсе пытанні па 25 сакавіка. Старшыні Мінгарвыканкаму быў дасланы адпаведны ліст за подпісам Кастусёва, Янукевіча, Севярынца, Шушкевіча, Марголіна ды Афнагеля.
У лісце даводзіцца прапанова зладзіць каардынцыйную сустрэчу па фармаце святкавання Дня Волі. Аўтары прапануюць дату сустрэчы — 7 лютага, альбо дазваляюць Шорцу абраць нейкі іншы дзень, але — на працягу гэтага месяца.

Мы спадзяемся, што, як і мы, Вы зьяўляецеся адданым патрыётам нашай Радзімы і гатовыя спрыяць дыялёгу ў грамадзтве, пераадоленьню ўсіх падзелаў ды нацыянальнай кансалідацыі дзеля абароны ды ўмацаваньня незалежнасьці нашай краіны перад абліччам любых пагрозаў, — гаворыцца ў лісце.

Аўатары дадаюць таксама, што практыка адзначэння «Дня Волі» у мінулыя гады, калі Мінгарвыканкам змяняў маршрут без узгаднення з ініцыятарамі шэсця, а таксама практыка 2017 году — наўпрост непрымальныя. Таму, палітыкі спадзяюцца на «шчыры і сумленны дыялог», — як пішацца ў лісце.

Я лічу надзвычай важным, каб 25 сакавіка 2018 году ўвесь свет пабачыў нацыянальны кансэнсус па пытанні Незалежнасці Беларусі, як падставовай каштоўнасьці дзеля годнага жыцця нашай нацыі, а не падзелы ды супрацьстаянне паміж уладай ды грамадзтвам, — дадаў у каментары НЧ Аляксей Янукевіч.

Нагадаем, заяўку на сёлетняе шэсце Аргкам па яго правядзенні падаў у Мінгарвыканкам 25 студзеня.                                                                                                                                                





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць