Барак Абама прыме рашэнне аб пастаўках зброі Украіне пасля сустрэчы з Ангелай Меркель

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.



Адмова Германіі ад паставак зброі ўкраінскім узброеным сілам, якія змагаюцца супраць расійскай агрэсіі, можа ўзмацніць унутраны ціск на прэзідэнта ЗША Барака Абаму, які вагаецца ў гэтым пытанні, паведамляе Bloomberg.  
 
 
У ЗША расце колькасць высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў Дзярждэпартамента, якія падтрымліваюць заканадаўцаў-рэспубліканцаў у жаданні ўзброіць Украіну, тады як Вярхоўны галоўнакамандуючы асабіста выступае супраць гэтага. 
 
 
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая прасіла не пастаўляць Украіне ўзбраенне ў сваёй суботняй прамове на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, сустрэнецца з Абамам у Вашынгтоне ў панядзелак, каб амберкаваць пытанне паставак зброі і германа-французскую ініцыятыву мірнага пагаднення з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Дзяржсакратар Джон Кэры заявіў, што ён упэўнены, Абама прыме рашэнне «неўзабаве» пасля сустрэчы.
 
 
Ваганні Абамы адлюстроўваюць не толькі ўсю сур'ёзнасць і супярэчлівасць сітуацыі, але і ягоны кампрамісны характар, і прыхільнасць да дзеянняў у рамках міжнародных альянсаў. 
 
 
Абама санкцыянуе пастаўкі зброі, калі Меркель дасць сігнал, што не асудзіць публічна рашэнне асобных краінаў узброіць Украіну, кажуць крыніцы ў Белым доме. Калі ж яна выступіць супраць любых аднабаковых паставак зброі, Абама растлумачыць сваю адмову важнасцю захавання адзінага фронту супраць Пуціна і рызыку апасродкаванай вайны з Расіяй. 

Абмеркаванне:

  • Марина
  • 2015-02-08 17:48:41
Вот тебе, бабушка, и Юрьев день!..

Каментаваць