Барыс Нямцоў два тыдні таму: Баюся таго, што Пуцін мяне заб’е

У Маскве прыкладна ў 23.40 забіты Барыс Нямцоў. За два тыдні да смерці расійскі апазіцыянер распавядаў пра засцярогі, што Уладзімір Пуцін «замовіць» яго за апазіцыйныя выказванні. 



Ён казаў, што да гэтага сваімі засцярогамі дзяліўся з самымі блізкімі людзьмі. Прапануем чытачам поўны тэкст кароткага інтэрв'ю Собеседника.

— Я ніколі не хаваў сваіх палітычных поглядаў, — для пачатку нагадаў Барыс Нямцоў у асабістай гутарцы з карэспандэнтам «Собеседника». — Лічу, што менавіта ён [Пуцін] развязаў вайну ва Украіне. Стаўлюся да яго горш няма куды. Асабліва пасля падзей «Норд-Осту» і Беслану.

Сваімі поглядамі палітык і грамадскі дзеяч часцей за ўсё, па яго прызнанні, дзеліцца са сваёй мамай.

— Маю дарагую матулю клічуць Дзіна Якаўлеўна Эйдман, у сакавіку ёй, дай Бог, споўніцца 87 гадоў, — распавёў Барыс Нямцоў.— Яна заслужаны ўрач-пэдыятр, ужо даўно на пенсіі, але ды гэтага часу цікавіцца ўсім, што звязанае з медыцынай. Яна пражыла вельмі цяжкае жыццё: падчас вайны, будучы школьніцай, рыла акопы, потым выхоўвала дваіх дзяцей. Зараз я жыву ў Маскве, а матуля ў Ніжнім Ноўгарадзе, адна, але пажывае выдатна. У яе сівых валасоў менш, чым у мяне, у яе няма склерозу, яна ў абсалютна здаровым розуме і яснай памяці. Абмяркоўваем з ёй поспехі маіх дзяцей і яе ўнукаў. Аб палітыцы з матуляй таксама пагаварыць вельмі любім. Яна катэгарычна супраць таго, што адбываецца ва Украіне, лічыць, што гэта катастрофа і поўны кашмар. Але больш за Украіну яе хвалюе Пуцін. Кожны раз, калі я ёй тэлефаную, яна галосіць: "Калі ты спыніш лаяць Пуціна? Ён цябе заб’е!" І гэта на поўным сур’ёзе.

Да ВВП (Пуціна) яна ставіцца, натуральна, вельмі дрэнна — я ж яе сын, урэшце. Мама мяне заўсёды прывучала ды таго, што трэба адстойваць свой пункт гледжання, быць незалежным і самастойным. На сваю галаву мяне такім выхавала, а цяпер абураецца, што я лаю Пуціна, які спрабуе ў нас з вамі адабраць свабоду. Яна рэальна баіцца, што ён мяне можа забіць у бліжэйшы час з-за маіх выступаў — як у рэальным жыцці, так і ў сацыяльных сетках. І гэта, паўтаруся, ня жарты: яна разумны чалавек. Яна Вельмі гэтага баіцца. Яна і за Хадаркоўскага (яго яна бачыла яшчэ ды пасадкі і сябруе з ім) з Навальным вельмі перажывае, але за іх не так моцна, паколькі яна ўсё ж мая мама, а не іх.

— Цікава. А вы з-за такіх вось размоваў з мамай сталі баяцца, што Пуцін можа вас у бліжэйшы час забіць асабіста або праз пасярэднікаў?

— Вы ведаеце, так... Трохі. Не так моцна, як мама, але ўсё ж... Але ўсё ж я не так моцна яго баюся. Калі б я баяўся вельмі моцна, то наўрад ці ўзначальваў бы апазіцыйную партыю, наўрад ці б займаўся тым, чым займаюся. Перадавайце, дарэчы, ад мяне і матулі прывітанне Дзмітрыю Быкаву.

— Дзякуй, перадам. Спадзяюся, усё ж такі здаровы сэнс пераможа і Пуцін вас не заб’е.

— Дай Бог. І я спадзяюся.

Паводле www.svaboda.org

Каментаваць