Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

БХД падае заяву ў ЦВК і пракуратуру на КПБ

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты рыхтуюць скаргі на раздачу прадстаўнікамі Камуністычнай партыі Беларусі газетаў на пікетах па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Вядзецца фактычна агітацыя падчас збору подпісаў, што забаронена, але ЦВК на гэта ніяк не рэагуе.



Таксама ў гэтых газетах і ў іх электронным варыянце на сайце КПБ змешчаныя паклёп і абразы ў дачыненні беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, у прыватнасці, Віталя Рымашэўскага. У сувяі з гэтым скарга будзе пададзеная і ў пракуратуру. 
 

Такую нервовую рэакцыю афіцыйных камуністаў выклікаў каментар Віталя Рымашэўскага на заяву камуністаў пра іх гатоўнасць супрасцьямстаяць любым спробам грамадзян Беларусі выступаць супраць фальсіфікацыі выбараў.
 

«За гэтымі заявамі ўжо стаяць не толькі спробы выслужыцца. За імі стаіць заяўка на больш актыўную, рэпрэсіўную ролю. Наўрадці можна лічыць КПБ незалежнай ад улады, бо іх функцыянеры з'яўляюцца супрацоўнікамі вертыкалі. А гэта значыць ідзе падрыхтоўка прарасейскіх сілаў, да якіх, безумоўна, належыць і КПБ, да правакацый і гвалтоўнага пераследу апанентаў улады і іншых грамадзянаў Беларусі, якія выступаюць супраць фальсіфікацый», — адзначыў Віталь Рымашэўскі.
 

«Ніякага спадзеву на незалежнае разбіральніцтва няма, але падаваць скаргі трэаба, каб вывесці на свет і дэзавуяваць заявы, якія змяшчаюць адкрытую пагрозу да грамадзян беларусі і ўсіх апанентаў рэжыму», — дадаў ён. 

Паводле: БХД

Каментаваць