Беларусь гатова пачаць перамовы з ЕС аб заключэнні пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве

Беларусь гатова пачаць з Еўрасаюзам перамовы аб заключэнні пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка 11 снежня журналістам у Мінску.

"Мы гатовыя пачаць перамовы аб заключэнні базавага пагаднення, — сказаў ён. — Гэта пытанне (калі пачнуцца перамовы. — БелаПАН.) трэба задаць ЕС. Яны былі гатовыя ў значна меншай ступені. Але я з задавальненнем убачыў, што еўракамісар Ёханес Хан заявіў аб гатоўнасці пачаць абмеркаванне элементаў будучага пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, калі ён сустракаўся з нашым прэм'ер-міністрам на беларуска-еўрапейскім інвестыцыйным форуме ў Люксембургу".

Паводле слоў Краўчанкі, такая заява еўракамісара — "добры знак". "Канкрэтнай дамоўленасці пра пачатак перамоваў яшчэ няма, але я з аптымізмам гляджу на гэту магчымасць", — адзначыў намеснік кіраўніка беларускага МЗС.

На пытанне, ці будзе пагадненне з Беларуссю адрознівацца ад аналагічных пагадненняў ЕС з іншымі краінамі, Краўчанка адказаў: "Гэтага мы яшчэ не ведаем. Мы павінны будзем сесці за стол і паглядзець, што можа зрабіць ЕС, і што можам мы. Гэта будзе перамоўны працэс , таму пакуль рана пра гэта казаць".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН


Абмеркаванне:

  • Олег
  • 2017-12-11 18:48:09
Беларусь - это Среднеевропейская страна -- а совсем не Окраина (и не дай Бог ) не часть России !!! По этому выбор Беларусов - понятен и ясен ! Беларусы выбирают ЛУЧШЕЕ !!! Дай им Бог - вырваться из Кремлёвских лап !

Каментаваць