Беларусь і Расія будуць штогод праводзіць форум прыгранічных тэрыторый

Беларусь і Расія будуць штогод праводзіць форум прыгранічных тэрыторый па заканадаўчым забеспячэнні дзелавога супрацоўніцтва. Такое рашэнне было прынята 16 снежня на пасяджэнні 53-й сесіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі ў Бранску.
Форум будзе па чарзе праходзіць у Беларусі і Расіі.

Як падкрэсліў старшыня ў Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, правядзенне ў рамках парламенцкага вымярэння такога форуму будзе спрыяць развіццю дзелавога супрацоўніцтва.

«Гэта як раз адна з тых формаў, якая дазволіць нам лепш зразумець сітуацыю, як яна складваецца ў прыгранічных тэрыторыях», — цытуе Валодзіна ТАСС.

«У рамках міжрэгіянальнага супрацоўніцтва прыгранічных тэрыторый мы маглі б ужо на будучы год, падрыхтаваўшы такі форум, зразумець, якія рашэнні трэба ініцыяваць для таго, каб нашы адносіны ўмацоўваліся, для таго, каб мы ўсё больш збліжалі заканадаўства, каб больш актыўна развіваліся інтэграцыйныя сувязі», — сказаў Валодзін.

Прадугледжваецца, што ў форуме будуць прымаць удзел заканадаўцы дзвюх краін розных узроўняў, эксперты, прадстаўнікі бізнес-супольнасцяў, кіраўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць