Беларусь закрывае генеральнае консульства ў Адэсе

Генеральнае консульства Беларусі ва Украіне, якое знаходзіцца ў Адэсе, павінна быць закрыта да 23 лютага 2018 года. Адпаведнае рашэнне прыняў Савет міністраў Беларусі.
ej.by

ej.by

"Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 23 лютага 2018 г. Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г. Адэса (Украіна)", — гаворыцца ў паведамленні. Таксама паведамляецца, што пастанова Савета ад 9 сакавіка 2011 г. № 288 "Аб адкрыцці генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Адэса (Украіна)" прызнана страціўшай сілу.

Міністэрству замежных спраў даручана прыняць неабходныя меры па закрыцці дадзенага Генеральнага консульства.

Прычыны рашэння ні ў паведамленні Савета, ні ў дакуменце не ўдакладняюцца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць