Беларусь — адна з самых несвабодных

Беларусь летась была ў дваццатцы самых несвабодных дзяржаваў свету.

Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскай даследчай арганізацыі «Freedom House». Штогадовая справаздача гэтай арганізацыі пра правы чалавека ў свеце была агучана 10 сакавіка.

Ацэнкі Беларусі паводле «Freedom House» не змяняюцца ўжо шмат гадоў: 7 балаў — найгоршая ацэнка стану палітычных правоў, і крыху лепшая — 6 балаў — стану грамадзянскіх свабод.

У дваццатцы найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь — адзіная еўрапейская краіна. Амерыканскі кантынент у дваццатцы прадстаўлены Кубай, у Азіі сярод найбольш несвабодных — постсавецкія Узбекістан і Туркменістан, Кітай, Саудаўская Аравія і сусветны рэкардсмен рэпрэсіўнасці — Паўночная Карэя, у Афрыцы — Зімбабве, Судан і Лівія.

Паводле Радыё «Свабода»

Каментаваць