Беларусь не хоча спрашчаць візавы рэжым з ЕС

Пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро лічыць, што цяпер "не самы зручны момант абмяркоўваць з Еўрасаюзам спрашчэнне візавага рэжыму, калі больш за 200 беларускіх чыноўнікаў не могуць нават выехаць на Захад". Пра гэта ён заявіў 21 мая ў ходзе дыскусіі ў бундэстагу, прысвечанай палітыцы Германіі і ЕС у дачыненні да Беларусі.



Пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро лічыць, што цяпер "не самы зручны момант абмяркоўваць з Еўрасаюзам спрашчэнне візавага рэжыму, калі больш за 200 беларускіх чыноўнікаў не могуць нават выехаць на Захад". Пра гэта ён заявіў 21 мая ў ходзе дыскусіі ў бундэстагу, прысвечанай палітыцы Германіі і ЕС у дачыненні да Беларусі.


Заявіўшы, што Мінск "зацікаўлены ў дыялогу з Захадам і ніколі ад яго не адмаўляўся", пасол раскрытыкаваў падвойныя стандарты ЕС, абмежаваны ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве, а таксама старт дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі без удзелу прадстаўнікоў беларускай улады, перадае БелаПАН.


Між тым кіраўнік аддзелу Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ЕС Гунар Віганд заявіў, што спашчэнне візавага рэжыму і зніжэнне кошту віз закранула б "мільёны беларусаў", але Мінск ужо амаль год не адказвае на прапанову ЕС. У гэтай сітуацыі, паводле яго слоў, шэраг краін ЕС пайшоў на гэты крок у аднабаковым парадку. У той жа час Гунар Віганд пагадзіўся, што мадэрнізацыя немагчымая без удзелу ўрада Беларусі. Ён адзначыў, што ЕС з дапамогай грамадзянскай супольнасці Беларусі карэктуе прамежкавы план двухбаковага супрацоўніцтва.


Дыпламат таксама дадаў, што для перагляду ўведзеных ЕС санкцый варта "вызваліць і рэабілітаваць 10 палітвязняў, якія застаюцца ў турме", "патрэбен прагрэс у галіне асноўных правоў і свабод".


Між тым кіраўнік Германскай-беларускага таварыства і выканаўчы дырэктар Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Райнер Лінднэр заявіў аб сігналах "з Мінску пра гатоўнасць ісці насустрач Еўропе". Ён адзначыў, што правядзенне традыцыйнага Мінскага форуму восенню 2012 пакуль не плануецца, але не выключыў перагляду гэтага рашэння, калі сітуацыя ў Беларусі будзе мяняцца.


Як паведамляў Тэлеграф, былы старшыня Вярхоўнага савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што лепшай санкцыяй ЕС супраць беларускіх уладаў "было б ўвядзенне Еўропай бясплатных віз для маладых беларусаў".


Паводле telegraf.by
 

Каментаваць