Беларусь зноў не пусцілі дэпутата польскага парламенту

На памежным пераходзе ў Брузгах у дыпламатычны пашпарт Станіславу Гогачу (на здымку) паставілі штамп "Уезд забаронены".



На памежным пераходзе ў Брузгах у дыпламатычны пашпарт Станіславу Гогачу (на здымку) паставілі штамп "Уезд забаронены".

Палітык накіроўваўся 22 красавіка ў Гродна на фінал польскамоўнай дыктоўкі.
 
Як зазначае Wprost, гэта ўжо другі выпадак, калі ў Брузгах "заварочваюць" назад польскіх парламентарыяў.
 
 У канцы лютага ў Беларусь не пусцілі шэсць дэпутатаў польскага Сейму, якія прадстаўлялі камісію па справах кантактаў з суайчыннікамі за мяжой.
 
У Гродне яны планавалі сустрэцца з кіраўніцтвам непрызнанага нашымі ўладамі неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі, а таксама прадстаўнікамі іншых польскіх арганізацый на Гарадзеншчыне.
 
Польскае міністэрства замежных спраў заявіла тады, што гэты крок упісваецца ў "практыку недэмакратычнай беларускай дзяржавы". МЗС нашай краіны ў адказ заявіла, што візіт не быў узгоднены з беларускім бокам.
 
Паводле t-styl.info
Фота: http://www.stanislawgogacz.pl

Каментаваць