Беларусам прапануюць святкаваць 23 лютага з трыкалорам (ФОТАФАКТ)

У супермаркеце «Еўраопт» у Гродна адзін з нашых чытачоў выпадкова заўважыў віншавальную паштоўку да 23 лютага… з расійскім арлом ды трыкалорам.

Аналагічных паштовак з беларускай дзяржаўнай сімволікай побач не было.

Цымус сітуацыі яшчэ і ў тым, тлумачыць чытач, што менавіта “Еўраопт” на Дубко, 17, у гандлёвым цэнтры Old City, раней быў вядомы тым, што прадавачкі на касе адказваюць кліентам па-беларуску — такой была палітыка адміністрацыі.

Разам з тым, зараз пакупнікам чамусці безальтэрнатыўна прапаноўваюць паштоўкі да дзяржаўнага свята з сімволікай суседняй дзяржавы, абураецца гарадзенец.

Фота даслана чытачом з Гродна

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць