Беларусі і Кітаю прапанавалі адмовіцца ад Алімпіяды з салідарнасці

Беларусі, Кітаю, Індыі і Казахстану расіяне прапанавалі адмовіцца ад Алімпіяды з салідарнасці. З ініцыятывай у адрас краін БРІКС выступілі ў Дзярждуме РФ.

 Фота REUTERS/ SERGIO MORAES

Дэпутат Дзярждумы Расіі Віталь Мілонаў прапанаваў нацыянальным алімпійскім камітэтам краін БРІКС (Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР), а таксама Беларусі, Казахстана і Кыргызстана адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе–2018 у Пхенчхане ў знак салідарнасці з Расіяй. Пра гэта паведамляе korrespondent.net

"Прапаную вам прадэманстраваць салідарнасць з нашай краінай і ўстрымацца ад удзелу ў Гульнях у знак салідарнасці, калі ўдзел расійскай зборнай будзе немагчымым.

На нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны ціск у многіх сферах міжнароднага супрацоўніцтва: амерыкана-еўрапейская санкцыйная палітыка прасочваецца ў самыя адцягненыя ад палітыкі сферы.

Нашы краіны так ці інакш, кожная па-свойму сутыкаліся з праявай паўночнаатлантычнага імперыялізму. ЗША і яе сатэліты ў розны час аказвалі на нашы краіны палітычны ціск і эканамічны шантаж. Сёння пад прыцэлам Дзядзькі Сэма апынулася Расія. Але хто дасць гарантыю, што, напрыклад, заўтра пад молат эканамічных апетытаў Захаду не трапіць ваша Радзіма і ваш нацыянальны гонар?" — гаворыцца ў паведамленні парламентарыя.

Нагадаем, зборную Расіі адхілілі ад удзелу ў Алімпіядзе–2018. Пры гэтым рашэнне, ехаць ці не на Алімпіяду асобным расійскім спартсменам пад нейтральным сцягам прыме ў бліжэйшы час прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін.



Абмеркаванне:

  • Angela Petrovna
  • 2017-12-06 14:23:44
http://smiles.bbmix.ru/153.gif

Каментаваць