Беларускія актывісты сустрэліся з кіраўніцтвам Мінюста Польшчы

31 студзеня з прадстаўнікамі беларускіх і міжнародных арганізацый сустрэўся кіраўнік палітычнага аддзела міністэрства юстыцыі Польшчы Пётр Дардзінскі.

Адзначым, што гэтая сустрэча стала магчымая пасля агульнага звароту ў міністэрства прадстаўнікоў арганізацый Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў" Ігара Шчэкарэвіча, "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" Анатоля Міхнаўца, "Еўрапейскай Беларусі" Дзмітрыя Бародкі, а таксама праваабаронцы Андрэя Жукаўца.

Як паведамляе прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў", беларускія актывісты гаварылі пра пераслед на працягу 12 гадоў беластоцкім судом Андрэя Жукаўца, пра скандальнае рашэнне суда ў Быдгашчы аб фактычнай забароне бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы і пра магчымасць скасавання дамовы аб беларуска-польскім прававым супрацоўніцтве, па якім Беларусі былі выдадзеныя банкаўскія дадзеныя Алеся Бяляцкага.

Падчас сустрэчы была дасягнута дамоўленасць, што для вырашэння гэтых праблемных пытанняў такія сустрэчы будуць праходзіць і далей.
 
Паводле прэс-службы Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"

Каментаваць