Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Беларускіх дэфлімпійцаў прывіталі ў сталіцы

Цягам тыдня ў краіне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню людзей, з парушэннямі слыху, і скіраваных на падтрымку такіх асобаў. Іх на Беларусі пражывае звыш 10 тысяч чалавек.
Адным з такіх мерапрыемстваў стала віншаванне ўдзельнікаў ХХIII дэфлімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў турэцкім горадзе Самсун з 18 па 30 ліпеня. Нашы спартоўцы паспяхова выступілі і занялі 11 агульнакаманднае месца сярод 97 краін-удзельніц. Беларускія атлеты ў напружанавай барацьбе заваявалі 16 медалёў.

Выдатны поспех у плаванні прадэманстравала Аксана Пятрушэнка з Гомеля. Яна атрымала тры залатых медалі. Срэбную ўзнагароду за дыстанцыю 200 метраў брасам атрымала мінчанка Наталля Дзеева. Раман Гралько ў скачках у вышыню заваяваў два срэбных медалі. Бягун Аляксандр Чарняк быў першым на дыстанцыях 800 і 1500 метраў. Паспяхова праявілі сябе ў эстафеце маладыя бягунні Таццяна Чабатарова, Кацярына Журбянкова, Яна Ганчарова і Дар’я Садовая. Яны атрымалі бронзавыя ўзнагароды.

Урачысты прыём для ўдзельнікаў гульняў зладзіў Рэспубліканскі палац культуры імя Шарко: 

«Нашыя спартоўцы ўвасабляюць ідэалы Алімпійскага руху — фізічную моц, вытрымку, гармонію цялеснай і духоўнай прыгажосці», — адначалася ў выступленнях на імпрэзе.

Трэнеры і спартоўцы падзяліліся сваімі ўражаннямі: «Умовы на гульнях былі цяжэй, чым звычайна. Было вельмі спякотна, каманда прыляцела ў 4 гадзіны раніцы, — распавёў трэнер беларускай зборнай па плаванню Сяргей Чысцякоў. — Канкурэнцыя была даволі жорсткай: на гульні прыехалі 400 спартоўцаў з Расіі, шмат атлетаў з Украіны, Турцыі, Германіі. Мы занялі трэццяе месца ў свеце пасля Расіі і Японіі.У спартоўцаў была вялікая нагрузка па колькасці дыстанцый. Каб выйсці ў фінал, трэба было выступіць як мінімум тры разы. Нашы маладыя атлеты вынослівыя і загартаваныя. З 43 удзельнікаў гульняў 16 чалавек дзейнічаюць па кантракце ў Міністэрстве спорта і турызма, астатнія працуюць на беларускіх прадпрыемствах: на Мінскім трактарным заводзе, на МАЗе і УП «Віток».

«Нас асабліва ўразіла цырымонія адкрыцця гульняў, — успамінае ўдзельнік гульняў Арцём Лагадзюк. — Мы былі рады ўбачыць вялікую колькасць маладых прадстаўнікоў розных краін і пакантактаваць з імі».

«Нялёгка было спаборнічаць са спартоўцамі з Тайланда», — кажа пяцікратная чэмпіёнка Дэфлімпійскіх гульняў Алена Цярэнцьева, майстар спорта міжнароднага класа.

Алена Цярэнцева

Алена Цярэнцева

Упершыню ў жыцці на гульнях ёй давялося пераадольваць наступствы траўмы, але яна атрымала срэбны медаль.Алена нарадзілася ў Мінску і вучылася ў 14 сярэдняй школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі слыху. Там яна пачала займацца лёгкай атлетыкай. У 1999 годзе трэнер Вячаслаў Іскакаў запрасіў яе трэніравацца ў спартыўны комплекс «Алімпійскі». Першая яе перамога адбылася ў 2005 годзе ў Аўстраліі.Тады яна заваявала залаты медаль ў эстафеце з іншымі дзяўчатамі. Таленавітая бягуння выступала паспяхова на ХХI гульнях ў Тайбэе.

Алена Цярэнцьева і яе муж Васіль выхоўваюць 13-гадовага сына Данііла. Сёлета ён заўзяў за матулю і чакаў яе вяртання з гульняў.

Беларускіх дэфлімпійцаў суправаджалі ў паедзцы ў турэцкі Самсун трэнеры, медыкі і журналісты.

«Мы вельмі ўздзячныя нашай камандзе за ўдзел і высокія вынікі, — адзначыў старшыня Беларускай спартыўна федэрацыі глухіх Анатоль Сямёнавіч Нікіцін.— Некалькі перадач, прысвечаных выступленню нашых дэфлімпійцаў пройдуць з паўторам на тэлеканале ЖЭСТ з 3 кастрыніка», — сказаў Нікіцін.


Каментаваць