Роўна дваццаць пяць год таму першы і пакуль апошні беларускі прэзідэнт зрабіў важны крок на шляху да сваёй працяглай улады.
Дэпутат Аляксандр Лукашэнка на адной з сесій Вярхоўнага Савета, 1993 год. Крыніца: Навіны, 1999.

Дэпутат Аляксандр Лукашэнка на адной з сесій Вярхоўнага Савета, 1993 год. Крыніца: Навіны, 1999.

Лічбы на імгненне ледзь задрыжалі, а потым замерлі, адліваючы ярка-жоўтым колерам на неонавым фоне.
— Галасаванне адбылося, — сказаў старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч.
Зала дружна заапладыравала. І толькі тады народны дэпутат ад Шклоўскай выбарчай акругі №310 Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка расціснуў кулакі і падняў галаву на табло.

 Кворум для прыняцця рашэння   174 
 Зарэгістравана  235
 Галасавала «за»  198 
 Галасавала «супраць»  4 
 Усяго галасавала  207 
 Устрымалася  5
 Не галасавала  28
 Рашэнне прынята  


— Выбачайце, ну я так жадаў, каб Лукашэнка быў вялікім начальнікам, — пажартаваў Шушкевіч.

Дэпутаты дружна зарагаталі. І толькі зараз Лукашэнка адчуў, як шалёна стаміўся, ад няспыннага поту кашуля прыліпла да цела, нібы ён калоў дровы. Адразу ўспомнілася 9 чэрвеня 1990 года, калі яго забалатавалі на пасаду старшыні камісіі па аграрных пытаннях, прадуктах харчавання і сацыяльным развіцці сяла. Але ж зараз ён стаў старшынёй. Хай і часовай камісіі, але ж з такой назвай…

— Віншую, Саша! — старшыня камісіі па заканадаўстве Дзмітрый Булахаў, які сядзеў побач, працягнуў руку і тут жа войкнуў ад занадта інстынктыўна моцнага поціску рукі Лукашэнкі.
— І мае віншаванні! — Віктар Ганчар ззаду так моцна ляпнуў па плячы, што Лукашэнка падскочыў.
— Дзякуй хлопцы, дзякуй, — Лукашэнка прыслабіў цёмны гальштук з гарызантальнымі белымі палосамі. — Увечары чакаю ў сябе, у «Кастрычніцкай».

Несцярпіма хацелася піць. Пастаянна абціраючы хусткай потны лоб, Лукашэнка накіраваўся ў буфет. Ён сціснуў вусны, калі заўважыў, што за ім насмешліва назіраюць члены парламенцкай апазіцыі БНФ.
На выхадзе да яго падскочылі Леанід Сініцын і Іван Ціцянкоў.

— Навошта табе гэта камісія, Саня. Колькі іх ужо было? — Ваня Ціцянкоў раскрыў ад здіўлення рот.
— Мы галасавалі супраць цябе, — коратка дадаў Сініцын.
— Як супраць мяне? — тут настала пара дзівіцца Лукашэнку. — Я вам гэта ўспомню.
Сініцын і Ціцянкоў паглядзелі адзін на аднаго і засмяяліся. А нездарма…

Незвычайная камісія


4 чэрвеня 1993 года ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га склікання адбылася падзея, якая калі і была заўважана сродкамі масавай інфармацыі, то вельмі сціпла. У гэты дзень парламентарыі стварылі часовую камісію па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структураў, якія дзейнічаюць пры рэспубліканскіх органах улады і кіравання. Старшынёй камісіі абралі дэпутата Аляксандра Лукашэнку. У склад камісіі ўвайшлі яшчэ восем народных дэпутатаў: Сяргей Антончык, Віктар Кучынскі, Міхаіл Марыніч, Франц Мінько, Валянцін Сарокін, Генадзь Лавіцкі (будучы шэф КДБ з лютага па ліпень 1994 года), Яўген Глушкевіч і Пётр Драбышэўскі.

Паводле першага пункта пастановы, члены камісіі пры выкананні сваіх службовых абавязкаў мелі права «входа и беспрепятственного доступа во все государственные и общественные органы, предприятия, учреждения и организации, а также коммерческие структуры, знакомиться в полном объёме со всей документацией, требуемой при проведении проверок, получать от должностных лиц и иных работников необходимые справки и письменные объяснения по вопросам их деятельности». Такая фармулёўка дала падставу некаторым палітолагам і гісторыкам (Валерый Карбалевіч, Уладзімір Бажанаў) мяркаваць пра асобны статус камісіі. Насамрэч, усё было даволі празаічна, бо такі статус быў прапісаны ў артыкуле 51 Часовага Рэгламента Вярхоўнага Савета ад 31 мая 1990 года. Розніца палягала толькі ў тым, што дадалі камерцыйныя структуры.

На пасаду старшыні Лукашэнка быў абраны, хутчэй за ўсё, спантанна. Парламенцкая большасць бачыла на чале камісіі Міхаіла Марыніча, але той нечакана даў самаадвод (у жніўні 1993 года ў інтэрв’ю «Магілёўскім ведамасцям» Лукашэнка заявіў, што Марыніч «струсил»). Лёгкасць, з якой дэпутаты пагадзіліся на кандыдатуру Лукашэнкі, тлумачыцца наступнай акалічнасцю. Справа ў тым, што да гэтага часу ў Вярхоўным Савеце быў створаны шэраг часовых камісій, што называецца, па гарачых слядах. Узніклі камісіі па Чарнобылі, па ГКЧП, па прывілеях, па выкарыстанні псіхіятрыі ў палітычных мэтах. Існавала нават і такая камісія, якая павінна была заняцца пытаннем замежнага гандлю ікрой з боку хакейнага клуба «Дынама».

Нягледзячы на грозныя і доўгія назвы, укладзеныя сродкі і людскія рэсуры, каэфіцыэнт карыснага дзеяння гэтых камісій быў амаль нулявы: усё заканчвалася справаздачамі, аднак аніякія захады не рабіліся. Не гаворачы ўжо пра тое, што ніхто са службовых асобаў не быў прыцягнуты да адказнасці. Таму, падтрымліваючы Лукашэнку (за яго, у тым ліку, галасавалі амаль усе прысутныя прадстаўнікі парламенцкай апазіцыі БНФ; Зянон Пазняк адсутнічаў, «супраць» галасаваў Сяргей Антончык, не галасаваў увогуле Валянцін Голубеў), большасць дэпутатаў лічыла, што нічога сенсацыйнага не адбудзецца. Акрамя таго, пры стварэнні такой камісіі заканадаўцы мелі на мэце супакоіць і грамадскую думку.

Праблема, сапраўды, была. Пры пераходзе на рынкавую эканоміку Беларусь, як іншыя рэспублікі былога СССР, сутыкнулася з такімі з’явамі як карупцыя і арганізаваная эканамічная злачыннасць. Да таго ж мела месца (канешне, не так, як у Расіі ці ва Украіне) сацыяльнае расслаенне грамадства. У сродках масавай інфармацыі ўсё часцей пачалі з’яўляцца публікацыі, прысвечаныя незаконным камерцыйным здзелкам (у прыватнасці, нафта), раскраданні вайсковай тэхнікі і маёмасці і г.д.

Дэпутат ад апазіцыі БНФ Сяргей Антончык на ўсю краіну агучыў тое бязмежжа, якое тварылася ў саўгасе «Заслаўскі» Мінскага раёна: выдзяленне літаральна за капейкі пахатнай зямлі камерцыйным фірмам пад будоўлю катэджаў на продаж і інш. Такая сітуацыя, сцвярджаў гэты народны дэпутат, назіраецца па ўсёй краіне.

У маі 1993 года ў Беларусі адбылося першае заказное забойства. Ахвярай кілера стаў сталічны бізнесмен, кіраўнік «Белбізнесбанка» Аляксандр Ліснічук. Прычынай забойства сталі, як выявілі следчыя, рознагалоссі з расійскімі калегамі па пытаннях гандлю нафтай.

Вярхоўны Савет як вышэйшы орган дзяржаўнай улады вымушаны быў рэагаваць на ўсё гэта, таму і стварыў такую камісію.

30 чэрвеня 1993 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета прыняў спецыяльную пастанову аб матэрыяльным забеспячэнні працы камісіі Лукашэнкі. Апошняму на перыяд працы ўстанаўліваўся службовы аклад на ўзроўні старшыні пастаяннай камісіі, а членам камісіі — на ўзроўні акладаў членаў пастаянных камісіі, якія працуюць у парламенце на прафесійнай аснове. Да таго ж, Лукашэнка атрымоўваў права прыцягнуць да працы ў камісіі чатырох эскпертаў, для чаго ствараўся адпаведны фонд аплаты працы.

Аляксандр Лукашэнка і Станіслаў Багданкевіч заўсёды былі апанентамі. Крыніца: Народная газета, 1993.

Аляксандр Лукашэнка і Станіслаў Багданкевіч заўсёды былі апанентамі. Крыніца: Народная газета, 1993.

Новы венік мяце чыста


Можна без перабольшвання сцвярджаць наступнае: ніхто не верыў, што праца камісіі дасць нейкі плён. Большасць дэпутатаў, якая так лёгка згадзілася з кандыдатурай Лукашэнкі, была ўпэўнена, што ў яго не хопіць арганізацыйных здольнасцяў і інтэлекту эфектыўна наладзіць працу камісіі. Аднак ўсе, хто так думаў, пралічыліся. Лукашэнка ўзяўся за справу настолькі энергічна, што менш чым праз месяц у «Звяздзе» (2 ліпеня 1993 года) з’явілася інтэрв’ю з Лукашэнкам пад назвай «Інфармацыя, якую мы зараз маем, можа выклікаць эфект выбухнуўшай бомбы».

Далей інтэрв’ю пайшлі літаральна адно за адным («Я готов обвинить руководство республики в том, что оно не ведёт борьбу с коррупцией», Магілёўскія ведамасці, 25 жніўня 1993 года (інтэрв’ю браў сумнавядовы Ягор Рыбакоў); «Я таксама не герой», Ударны фронт, 1 верасня 1993 года (інтэрв’ю брала Вольга Паўлава, аўтар кнігі «Шклоўскія страсці»), «Датэрміновыя выбары — не панацэя. Магчымы іншыя варыянты выйсця з крызісу», Звязда, 18 лістапада (інтэрв’ю браў Валянцін Жданко). Самае вялізнае інтэрв’ю Лукашэнкі было апублікавана 14 снежня 1993 года «Советской Белоруссией» (з Лукашэнкам гутарыла Людміла Маслюкова) пад назвай «Народ нашей республики перестал удивляться перевоплощению столоначальников в коммерсантов, роскошным виллам рядовых чиновников, поездкам семей управленцев по Парижам и Багамам. Мафиозные кланы и коррумпированные группировки существуют не только в Колумбии и на Сицилии. Сегодня они зарождаются на земле Беларуси». Былы кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч у мемуарах («Искушение властью. Из жизни премьер-министра») сцвярджаў, што гэты нумар газеты вельмі карыстаўся попытам: яго быццам бы хапалі як каўбасу ў дэфіцытныя часы.

З гэтых інтэрв’ю чытачы маглі даведацца пра справы, якімі займалася камісія. Гэта і крадзеж у Магілёве 28 млн. партыйных грошаў (афіцыйна быў абвінавачаны былы кіраўнік справамі Магілёўскага абкама КПБ Аляксандр Сайкоў, і т.зв. «шклоўская справа» (злоўжыванні кіраўніка Шклоўскай міліцыі Анатоля Якімцова), і т.зв. «бялынічская справа» (злоўжыванні кіраўніка Бялынічскай міліцыі Ігара Шчарбакова). Неўзабаве Лукашэнка кранае і больш буйныя фігуры. Напрыклад, старшыню праўлення Нацыянальнага банка Станіслава Багданкевіча (незаконныя крэдыты камерцыйным структурам; напрыклад, чатырохмільярдны крэдыт расійскай авіякампаніі «Витязь»), высокага гродзенскага чыноўніка і знакамітага аграрыя Мечыслава Гіруця, былога кіраўніка Гродзенскай вобласці Дзмітрыя Арцыменю (забіты 20 верасня 1993 года), кіраўніка Мінска Аляксандра Герасіменку (яго абвінавачваюць у тым, што ён з парушэннем заканадаўства прадаў камерцыйным структурам шэраг аб’ектаў на праспекце Машэрава, у тым ліку і знакамітае кафэ «Реченька»), дэпутата Вярхоўнага Савета 12-га склікання ад апазіцыі БНФ Сяргея Навумчыка («Нідзе не працуе, але набыў кватэру і машыну»). Не пазбег абвінавачванняў і Станіслаў Шушкевіч. Старшыні Вярхоўнага Савета інкрымінавалася тое, што падчас яго візіту ў ЗША ў ліпені 1993 года нібыта з прэзідэнтам Білам Клінтанам была дасягнута дамоўленасць пра размяшчэнне на тэрыторыіі Беларусі 150 супрацоўнікаў ЦРУ.

У спісе Лукашэнкі значыліся і некаторыя прадпрыемствы. У Магілёўскай вобласці, напрыклад, гэта былі «Магатэкс» (Магілёўскі камбінат шаўковых тканін) і створаны на яго базе беларуска-партугальскі «Сапатэкс», а таксама «Бабруйскдрэў» (аб ім Лукашэнка ўспомніў падчас сустрэчы са студэнтамі ВНУ Магілёўскай вобласці 17 лістапада 2005 года). Часовая камісія абвінавачвала кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў ў тым, што яны свядома хаваюць ад дзяржавы валютную выручку, парушаюць правы працоўных, у тым ліку і па заработнай плаце.

Прадпрыемствы вымушаны былі абараняцца. Так, у артыкуле ў адным са снежанскіх нумароў «Магілёўскай праўды» за 1993 год шла гаворка пра тое, што «Магатэкс» не толькі дае працоўныя месцы і грошы, але і «прорубает окно в Европу». А прадстаўнікі — 17 чалавек (члены праўлення і кіраўнікі структурных падраздзяленняў) — «Бабруйскдрэва» ўвогуле падпісалі адкрыты ліст супраць Лукашэнкі. У лісце сцвярджалася, што Лукашэнка дзеля ўлады пойдзе на ўсё, што на прадпрыемстве ўсё ў парадку, захавана інфраструктура, а ў саўгасе Лукашэнкі «Гарадзец» нават зачынена сталовая для працоўных, «правление совхзоза ютится в маленькой избушке, не к каждой ферме можно подойти без сапог».

У інтэрв’ю Паўлавай Лукашэнка заявіў, што камісія пачала вывучаць дзейнасць хакейнага клуба «Дынама», які нібыта гандляваў калійнымі ўгнаеннямі ў буйных памерах. Мы, пафасна казаў Лукашэнка, павінны далажыць беларускаму народу, што робіцца ў свеце вялікага бізнесу.

Даючы інтэрв’ю, Лукашэнка ўсяляк пазіцыянаваў сябе як прынцыповы і бескампамісны змараг з махлярамі і карупцыянерамі, не шкадуючы громкіх слоў і эпітэтаў. Напрыклад, у інтэрв’ю Ягору Рыбакову, якога сам, будучы прэзідэнтам, узнёс да нябёсаў, а потым кінуў за краты, Лукашэнка запэўніваў, што нават калі будзе паміраць, то ні ў якім разе не сыйдзе з намечанага шляху. Імкнучыся прыдаць сітуацыі асобы драматызм, Лукашэнка не выключаў і замаху на сябе.

Канешне, дзейнасць часовай камісіі прыйшлася да спадобы не ўсім. Лукашэнка зазнаў сапраўдны шквал крытыкі. Аднак, бадай, самай балючай для яго стала публікацыя ў «Народнай газеце» (13 кастрычніка 1993 года) артыкула пад назвай «Мафія бессмяротна, бо гэта камусьці трэба». У артыкуле Лукашэнка абвінавачваўся ў папулізме, у наўмысным нагнятанні абстаноўкі і г.д. У артыкуле прыводзілася і вядомая цытата Лукашэнкі з размовы з карэспандэнтам «Радыё Свабода»: «Наша беда, что мы привязаны к России с её бардаком».

Аўтарам артыкула быў Анатоль Гуляеў, у мінулым — уласны карэспандэнт «Сельской жизни», які ў 1989 годзе ўступіўся за кандыдата ў народныя дэпутаты Аляксандра Лукашэнку. Але зараз Гуляеў бязлітасна крытыкаваў свайго даўняга пратэжэ. Прыпомніў Гуляеў і такі непрыемыны для Лукашэнкі факт, як збіццё апошнім механізатара ў сваім саўгасе. Больш таго, сцвярджаў Гуляеў, моцную руку дырэктара нібыта паспыталі на сябе яшчэ шэсць працоўных «Гарадца». Па словах Гуляева, толькі дэпутацкі мандат выратаваў Лукашэнку ад крымінальнай адказнасці.

У адказ Лукашэнка ў той жа газеце (27 кастрычніка 1993 года) апублікаваў свой артыкул пад назвай «Здрада — яна, як і мафія, бессмяротна), у якім рашуча абверг усе абвінавачванні Гуляева.

З інтэрв’ю грамадскасць і чытачы даведаліся аб формах працы камісіі. Па-першае, інфармацыя грамадзянаў (у інтэрв’ю Паўлавай, Лукашэнка заявіў, што ананімкі не разглядаюцца). Тыповы прыклад — заява на адрас камісіі Аляксандра Сайкова пра скрадзеныя партыйныя 28 млн. руб. Па-другое, цесная сувязь з праваахоўнымі органамі. Лукашэнка паведаміў, што ў камісіі заняты супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Міхаіл Сазонаў, Юрый Малумаў і Мікалай Карпіевіч, а таксама супрацоўнікі міністэрства юстыцыі Леанід Літвінчук і Алег Бажанаў. Па-трэцяе, самастойныя намаганні камісіі па здабычы інфармацыі. Яны ажыццяўляліся ў выглядзе лістоў, якія камісія дасылала ў тыя ці іншыя органы, альбо да тых ці іншых асоб. Напрыклад, у архіве захаваўся ліст камісіі за подпісам Лукашэнкі да Шушкевіча ад 5 жніўня 1993 года. Ліст з’явіўся як рэакцыя на выступ Шушкевіча 27 ліпеня з нагоды дня Незалежнасці. Тады кіраўнік парламента казаў пра небяспеку саюза былой наменклатуры, разбагацелай на продажы дзяржаўнай маёмасці, і мафіёзных камерцыйных структур. Замест рынка ўласнікаў, сцвярджаў Шушкевіч, у Беларусі пануе наменклатурны бізнес, а выканаўчая ўлада не зацікаўлена ў прыватызацыі. Лукашэнка, у прыватнасці пісаў: «Сообщаю, что комиссия проделала определенный объем работы по организации ее деятельности, выявлению и изучению фактов коррупции в органах власти, государственных предриятиях, министерствах и ведомствах. Однозначный вывод: в основе коррупции — несовершенство законодательства, отсутствие контроля над исполнением законов, бездеятельность чиновников и многое другое. Центральным звеном негативных процессов стали различного рода коммерческие структуры. Я в целом поддерживаю Ваше выступление 27 июля и прошу прислать в комиссию информацию с тезисами. Комиссию интересуют конкретные факты, подтверждающие Ваши выводы, перечень должностных лиц, прежде всего, высшего эшелона власти, причастных к антиморальной и незаконной деятельности».

19 кастрычніка 1993 года шэф КДБ Эдуард Шыркоўскі накіраваў Лукашэнку інфармацыю пра тое, што на базе прадпрыемства «Гомсельмаш» створаны 20 камерцыйных структураў, якія маюць льготы па арэндзе плошчаў. Таксама Шыркоўскі інфармаваў Лукашэнку пра парушэнні заканадаўства пры закупках зерня Асіповічскім хлебакамбінатам.

Канешне, у камісіі паміж яе членамі было не ўсё гладка. Сяргей Антончык абвінавачваў Лукашэнку ў тым, што той «подмял» пад сябе ўсю працу камісіі. Генадзь Лавіцкі сцвярждаў, што камісія фактычна занялася аператыўна-вышуковай дзейнасцю.

Як бы там ні было, вынікам дзейнасці камісіі стаў выніковы даклад, які быў зроблены Лукашэнкам пры дапамозе Маслюковай і камуніста Васіля Новікава. Зараз галоўная задача палягала ў тым, каб агучыць даклад і, пажадана, у прамым эфіры. Гэтая задача была вырашана ў тры этапы: спачатку даклад часовай камісіі 9 лістапада 1993 года быў уключаны ў парадк дня трынаццатай сесіі Вярхоўнага Савета (падтрымалі 247 дэпутатаў). Потым Лукашэнку ўдалося нейтралізаваць свайго галоўнага праціўніка — Сяргея Антончыка, які імкнуўся ўключыць у парадак дня пытанні аб фінансаванні камерцыйнымі структурамі замежных паездак сваякоў членаў урада і аб адказнасці ўрада за стварэнне сістэмы ліцэнзавання, што разбурыла таварны і сыравінны рынак краіны. Лукашэнка патрабаваў зняць гэыя пытанні, бо яны адлюстраваны ў ягоным дакладзе. Антончык адмовіўся, але атрымаў у сваю падтрымку толькі 99 і 90 галасоў адпаведна. 12 лістапада 1993 года вырашылася і галоўная праблема: 185 дэпутатаў (пры кворуме ў 174) зацвердзілі дзесяць пытанняў павесткі дня, якія прызначаліся для прамой трансляцыі. Сярод іх была і справаздача часовай камісіі.

А далей — зусім іншая гісторыя…


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-06-04 13:10:34
"На пасаду старшыні Лукашэнка быў абраны, хутчэй за ўсё, спантанна."

Спонтанно - вследствие внутренних причин, без воздействия извне. (Рускі слоўнік)
А "внутренних" причин две: (1) власть должна остаться у КПБ и потому 198 депутатов-коммуняк проголосовали ЗА своего будущего президента, который сохранит их во власти; (2) ПИАР, т.е. на тот момент все еще неизвестный зверек в РБ, который делал из неизвестного директора совхоза будущего президента.
Также ПИАРОМ, после публикации статьи о Куропатах (1988), никому неизвестный фотограф стал лидером БНФ (1989), а через полгода депутатом ВС. Но к моменту избрания Лукашенко на пост председателя комиссии по коррупции (пиар-1993) фотограф, впустую стоя у микрофонов ВС три года, профукал всё: ФРОНТ, который по словам Партии БНФ в 1992 был смертельно ранен, когда ВС не назначил дату референдума (450тыс подписей профукал фотограф) + БНФ не голосовал за провозглашение госсуверенитета БССР (1990)

Так, якобы шутя, КПБ продвигала Лукашенко.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-04 13:27:59
P.S. Растлумачу апошні сказ.
Зразумела КПБ гэта гучыць горда. Але у КПБ быў ЦК, а ў ЦК... эліта... мафія, кажучы па простаму. І гэта не дурненькія беларускія людзі! Гэта дзяржаўныя беларускія людзі! Иных государственных мужей у нас не было тогда и нет сейчас. Всех іх вырастіла КПБ.
Адзін з тых хто рабіў дзяржаўную справу тады у гарбачоўскія часы пераменаў і скону СССР, у час набыцця незалежнасці РБ, у час першых незалежных крокаў юнай дзяржавы Беларусь быў і ёсць Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч. Таму ён ПЕРШЫ чалавек у нашае дзяржаве.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-04 19:15:22
Пытанне на фб форуме НЧ: "А як ж Кебіч?"

Обижаете. Вячаслаў Францавіч у 1994 падстрахоўваў Аляксандра Рыгоравіча. (Як і некалькі іншых змагароў з КПБ) Але ПЕРШЫМ ці ў ліку першых ён ніколі не быў. Ён быў звычайны выканаўца волі мафіі, зразумела і сам у ёй, але не на першых ролях. Хаця і не на апошняй. Увогуле ўсю нашу тагачасную 1990-94 КПБ-мафію можна добра разглядзець па пасадах, якія змагары з КПБ занялі пасля перамогі Рыгоравіча ў 1994. То бок усе хто апынуўся пасля ліпеня 1994 на вышэйшых пасадах дзяржавы РБ - усе наша мафія, прабачце эліта. Парт-дзярж-гаспадарчая ў тым ліку. Але не трэба думаць, што ўсе яны (чальцы КПБ) перайшлі на вышэйшыя пасады аўтаматычна. Партыя пад шум колаў пераходу ў новае незнаёмае нікому побыт ці спосаб жыцця, які завецца незалежнасць РБ, ачышчалася. Як пісаў тады фатограф - класік б-ч-б ідэалогіі, то была люстрацыя. Свая фірмовая люстрацыя КПБ і нехта з нашых бальшавікоў не прайшоў ва ўладу і ў эліту пасля ліпеня 1994. Але былі і пацешныя выпадкі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-04 19:15:56
Напрыклад памятаеце артыкул кшталту СУПРАЦЬ ЛОМУ НЯМА ПРЫЁМУ - гэта адзін камуніст каціў бочкі на Лукашэнку і яго ўсё ж мафія заўважыла ды дала пасаду посла ў Малдавіі. Яшчэ памятаю аднаго змагара (здаецца быў сакратаром мінскага гаркаму). Дый аднойчы бачыў яго паддаўшага ля бабуляк паміж Домам ураду і касцёлам. Бабулькі нешта скандіровалі ціпа вашага Верым! Можам! Пераможам! і таго паддаўшага камуняку мафія таксама заўважла і дала пасаду, каб ён і бабулькі заткнуліся. КПБ-Дэмакратыя-с. Ну, а Міхаіл Уладзіміравіч іншая песТня. Ён так бы мовіць лепшы сярод нас у мышынай валтузьне. І таму ўсё што адбывалася на нашым беразе пасля здабыцця незалежнасці і пасля ліпеня 1994 - яго задумка, якую галоўным чынам ажыццяўляў МАЛАДЫ першы прэзідэнт РБ, які верна супрацоўнічае з нашай мафіяй, прабачце, элітай былой КПБ па сённяшні дзень. Куды там да сёшшяншняга дню было змагацца Вячаславу Францавічу. Ён мемуары піша,
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-05 00:16:53
Пытанне на фб форуме НЧ: "А як ж Кебіч?"

Обижаете. Вячаслаў Францавіч у 1994 падстрахоўваў Аляксандра Рыгоравіча. (Як і некалькі іншых змагароў з КПБ) Але ПЕРШЫМ ці ў ліку першых ён ніколі не быў. Ён быў звычайны выканаўца волі мафіі, зразумела і сам у ёй, але не на першых ролях. Хаця і не на апошняй. Увогуле ўсю тагачасную 1990-94 КПБ-мафію можна разглядзець па пасадах, якія змагары з КПБ занялі пасля перамогі Рыгоравіча ў 1994. То бок усе хто апынуўся пасля ліпеня 1994 на вышэйшых пасадах дзяржавы РБ - усе наша мафія, прабачце, эліта. Ў тым ліку парт-дзярж-гаспадарчая. Але нельга думаць, што чальцы КПБ перайшлі на вышэйшыя пасады аўтаматычна. Партыя пад шум колаў пераходу ў новы нікому незнаёмы побыт ці спосаб быцця, які завецца незалежнасць РБ, ачышчалася, як жадаў таго вядомы фатограф - класік б-ч-б ідэалогіі, калі пісаў пра люстрацыю. Толькі то была свая фірмовая люстрацыя КПБ і хтосьці з бальшавікоў не прайшоў ва ўладу ці эліту пасля ліпеня 1994. Але былі і пацешныя выпадкі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-05 09:54:07
Напрыклад памятаеце артыкул СУПРАЦЬ ЛОМУ НЯМА ПРЫЁМУ? Гэта вядомы тады камуніст каціў бочкі на Лукашэнку і яго мафія заўважыла ды дала пасаду амбасадара ў Малдавіі. Яшчэ памятаю аднаго змагара (здаецца быў сакратаром мінскага гаркаму). Дык аднойчы бачыў яго нецвярозага дармаеда ля бабуляк між Домам ураду і касцёлам. Бабулькі (магчыма за грошы) скандзіравалі разам з ім тыпу "Верым! Можам! Пераможам!" і таго нецвярозага змагара-камуняку мафія таксама заўважыла ды дала яму нейкі партфел, каб ён і бабулькі заткнуліся. КПБ-дэмакратыя-с. Ну, а Міхаіл Уладзіміравіч іншая песТня. Ён, так бы мовіць, лепшы сярод нас у мышынай валтузьне наверсе. І таму ўсё, што адбывалася на нашым беразе пасля здабыцця незалежнасці і пасля ліпеня 1994 - ёсць яго задумка, якую галоўным чынам ажыццяўляў МАЛАДЫ першы прэзідэнт РБ, які верна супрацоўнічаў і супрацоўнічае з нашай КПБ-мафіяй, прабачце, элітай былой КПБ па сённяшні дзень. Куды там па сённяшні дзень было змагацца Вячаславу Францавічу?! Ён мемуары піша.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-05 10:06:14
Дзякуй Новы час і прабачце за рэдагаванне. Такі я пісака - спачатку атрымліваецца макет, а потым твор.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-05 10:16:18
Усё разам, мной вышэй сказанае, азначае, што нашим белорусское государство образующим стержнем была и есть Коммунистическая партия (большевиков) Белоруссии. Дзякуй Новы час.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-05 12:33:42
"Дэпутат ад апазіцыі БНФ Сяргей Антончык на ўсю краіну агучыў тое бязмежжа, якое тварылася ў саўгасе..."

А ў "саўгасе" вось што тварылася. Недзе ў пачатку зімы 1996 ва Ўруччы-2 у школе, якая ля майго дома на Русіянава, адбылася сустрэча грамадзян з дэпутатамі ВС 12 склікання Навумчыкам, Пазьняком, Антончыкам. Зала была поўная люду, і я там быў. Дэпутаты з ухмылкай казалі: "Мы ведаем, хто такі Сашко!" Менавіта так яны наз Аляксандра Лукашэнку. Можа і ведалі. Хто іх ведае?! Але справа ў тым, што простага хлопца-рабатягу Антончыка, які, мяркую, далей напільніка палітычныя крокі не здольны быў пралічыць, калегі па фракцыі БНФ не слаба КІНУЛІ, калі прапанавалі Сяргею агучыць праз СМІ даклад аб карупцыі. Рабатягу той падставай кінулі, а самі праз пару месяцаў у вясну 1996 склалі чамаданы ды збеглі адраджацца да свабоднага мікрафону на Захад. Адраджаюцца там па сённяшні дзень. Але тое, што потым Антончыку прыйшлося перанесці аднаму ў РБ, не ў казцы сказаць й не на клаве пракаментаваць...
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-05 19:48:38
Як вы зразумелі з маіх каментаў, лёс нашага народа ўжо амаль сто лят вырашала і вырашае эліта КПБ. А за траціну стагоддзя з гакам, якая прайшла пасля пачатку гарбачоўскай перабудовы і галоснасці, беларускі народ толькі аднойчы быў датычны да тварэння сваёй гісторыі, дый то ўскосна, калі шчэ ў савецкі час (1990г.) выбраў дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання, з якіх дэпутаты-камуністы абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР. Ні да чаго больш былая беларуская бальшавіцкая камуністычная ўлада нават блізка не падпускала свой беларускі народ. За амаль сто лят. Гэта дзейства і ёсць лукашызм - палітыка хлусьні, беззаконня і белорусоненавистничества. Такая існая беларуская дэмакратыя і тэма для роздуму ці пастаноўка задачы для пошуку шляхоў да беларускай некамуністычнай дэмакратыі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-05 23:42:07
Пытанне на фб форуме НЧ: "Ў Маскве нічога не вырашалі?"

У Маскве вырашылі прызначыць Гарбачова і разваліць яго рукамі СССР, дый у беларускіх Віскулях 8 снежня 1991г. даравалі з рук Расеі нам незалежнасць. Гэтага мала? Незалежнасці нам малаваТна будзе? Міхаіл Мясніковіч, як прадстаўнік старой гвардыі КПБ, ведаў не толькі нашу мышыную валтузьню наверсе (чытайце партыйную мафію-эліту), але меў даўнія сувязі з Масквой, як усе іншыя нашыя першыя ці не апошўнія людзі ў дзяржаве. Адсюль з'явіўся Ўрал Латыпаў з РФ у якасці памагатага нам беларусам падняцца з кален у першыя часы прэзідэнцтва Лукашэнкі. Так праз два гады прэзідэнцтва мы прыйшлі да лістапада 1996 і вечнага лукашызму. Я не думаю, што Крэмль дапамагаў у гэтым, але падстрахоўваў нашу мафію па старой дружбе 100%. Бо заходняя мяжа была наша, а ўсодняя нічыя. І крамлёўскай мафіі нешта вазіць туды-сюды з Захаду на Ўсход і назад трэба было. Так што Саюз РФ і РБ павінен быў быць. Ну і адпаведна яму дэмакратычны лукашызм да кучы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-06 08:27:09
Не крануў вышэй Ганчара і Булахава, якія разам з Лукашэнкам "маладымі ваўкамі" некалі зрынулі Шушкевіча з пасады Старшыні ВС. За тое, што "мв" шмат ведалі аб Лукашэнку, іх не стала. Мяркую Дмитрий Белахов быў лепшым юрыстам у свой час, і ідэя рэферэндума-1996 належыла Ганчару і Булахаву - тагачасным талковым юрыстам, і гэтую ідэю выкараставаў Лукашэнка. Віктара не стала з-за адкрытай не падтрымкі ім дзеянняў першага прэзідэнта, якога ён прывёў да ўлады. А Дмитрий, глядя на все то, что лукашизм утварыў с Беларусью и народом сник. Лукашэнка даў яму пасаду ў мінскім офісе СНД, але, не глядзячы на гэта, дый маючы за плячамі неосторожное убийство человека, Дмитрий рано ушел из жизни.

ИТОГО: за 24 незалежных года Лукашенко и мафия КПБ создали АМОРФНОЕ НИЧТО, но не создали демократического государства. Рыгоравіч 20 гадоў з гакам змагаецца з карупцыяй і б-ч-б змагарамі, якія таксама нічога не стварылі. А пасля сыходу Луке няма чаго пакінуць народу, акрамя лукашызму для Другога Лукашыста.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-06 09:47:52
По амеро меркам я должен закончить хэппі эндом. OK. Для таго чтобы начался счастливый белорусский демократический шлях к власти подконтрольной народу, полагаю, должны быть уничтожены две идеологии: ч-з бальшавізму і б-ч-б меньшавізму. А дзеля гэта павінна не быць ніводнага б-ч-б СМІ, а павінны быць беларускія СМІ. Тады можна будзе казаць аб пачатку аб'яднання нацыі. Але ўсё роўна ў нас будзе пятая калёна, якая складае 1/12 беларускага народу, якая ініцыявала рэферэндум-95 у частцы прыдання беларускай мове роўнага статусу з русским языком, але не збіралася і не збіраецца выконваць волю народа адпаведна выніках рэферэндуму-95. Гэтая калёна будет вредить на Беларуси вечно. Вплоть до белорусских Донбасса и Крыма, якія знойдуць. Дык вось, незалежнасць гэта наша праблема і яе трэба рашаць без згаданых вышэй ідэалогій. Але трэба пакінуць ідэалогію ўмець зарабляць грошы. Ёй партый не трэба. Тады ўласнасць застанецца дзяржаўная і можна будзе думаць аб поспехах у эканоміцы незалежнай дзяржавы.
  • Микола Разумоу.
  • 2018-06-10 06:42:27
Лукашэнку А.Г.,прывёу да улады асабиста час у яким знаходилася краинна Беларусь. Ёсть асноуныя задачы для выжывання в умовах кали над тваим дахам ,дома ,займаецца полымя,. И што разважать и кидацца у спрэчки асбиста да кожнага ,пажарнага як ён буде тушыць выконвать сваю працу ,а кожны дэпутат ,на той час вярхняка з гэтага самагооага аппарата Беларуси быу пажарным. Асабистыя умовы для кожнага маючы хоць якое кирауницкая значэння на прамысловасти сахъраниць хоть якия аднросины з суседями ,Трэба было прыпынить разбурэнне дырэктарскага корпусу,яки сабирались змяниць партыйныя деячы,Усе прадпрыемствы мели хоть якую каштойнасть и пры тым сим мели магчымасть нешта рабиць,знижать хоть як сацыяльную напружаннасть.У красавику людей марыли голадам и чакали кали гэтая быдла кинецца рабаваць крамы и биць жыдоу.и тады яны на крававым сваим сцягу узьедуць да не датыкальнай улады.Аперацыя "страх",была падрыхтавана па усим закеонам крывавага жанру .Пастауце кожны сябе ва умовы кали
  • миколо разумау
  • 2018-06-10 07:35:05
вы не маеце сродкау ,а дома деци.З якой нагоды трэба было павяличвать на прадукты ежы цэны ? И трымаць у таким стане людей больш двух месяцау ,сппачатку аграничыли выдавать грошы з асабистых накапленняу, потым з адзнакай у пашпарте што ты ужо нешта там атрымау, а потым и зусим зрабили ,вока бачыть ,ды зуб не мае. Кираунмцтва БССР ,пагалоуна мае дачынне да гэтага замаху на массавае забойства людей з дапамогай 28 тысяч напруги,у г. Орша ,справа не разгледжана да сённяшняга дня и поуным напрамку мае дачынне да Вильнюски падей у перыяд 1991г.,а апошния абъуялены вайсковыми злачыннастями и не маюць часу даунасти . 17 красавика ,Прэзидэнт СССР завитау на Белорусь ,каб даведацца як идуць справы кали ужо народ не ведау што рабитць. ЯК далей жыць ,як выжываць Аператыуныя инфармацыя с кожным днё
  • Микола Разумоу.
  • 2018-06-10 08:10:51
м станавилася не па сабе. Да мяне стали звяртацца з прсьбай абараниць дятей прадстауники яурэйскай нациянальнасти. Я асабиста адносиуся да гэтых зваротау так сабе,але хуценька были складены и прадуманы мерапрымствы якия дали асбисты рэзультат. И тут зьяуляецца прызидэнт краины прыходиць на сустрэчу с прадстауниками улады ,у памяшканни ,з высокими паталками ,прысутничые ускакваюць так ,што спасае их галовы высокае перакрыце и тольки адин дэпутат верхняка Зенон Пазняк не устае зусим. Не думаю ,што истота у чалавечым абличчы не зразумела ,што усё идзе па плану.Ни чога так не для действа каб на нацыянальнай аснове рабить ,уладзе такия магчымасти,Нихто не запытау у Гарбачова ,чаму апошни 20 сакавика 1991 года абзвястиу пра павышення цен ,прамовиушы у дабавак з асабистай выплатай датацый,а потым ,патаемна дау кирауникам ни чого не доплачывать. Правительства Кебича вело переговоры с представитьелями рабочих предприятий,одним из таких был и я .Картина была 23 апреля в
  • Микола Разумоу.
  • 2018-06-10 12:43:14
замах можа быть на ...,а рэзультат и капейки не набярэ.Як на зло успаминаю Витебскую справу,начальник упраулення унутранных спрау М.И.Грыб ,зараз кирауник пры верхняке камитета па законнасти,яго можна сказать каллега тойжа Витебскай вобласти ,толькиКДБ зараз старшыня КДБ БССР Э.И.Ширковский. Уся каралеуская раць.Справа у тым кали шукали серыйнага забойцу жанчын у Витебской облости,то проробатывали все варианты.По делам Михасевича Генадия Модестовича,разговоры и предположения были разные. Н.И.Игнатович выслушивал разные гепотизы ,но уже сам был уверен ,что у него есть куратор,Тема среди работников милиции ,обсуждение, была запрещена , Факт указывал на то ,что участившиеся убийства женщин имеют ... Записка оставленная у одной из жертв и её текст не вызывал сомнений. И почему было её не ипользовать в поиске? Все эти размышления и результаты собыций лично мненяприв...... Мясникович прекратил переговоры ть.е сорвал. Никогда не поверю ,что он это сделал самостоятельно.
  • Микола Разумоу.
  • 2018-06-10 13:16:27
Я узнал от Вани Тютенкова, что Лукашенко хочет стать Президентом 6 кастрычника 1991г,при очень интересных обстоятельствах. С 23 и последующие дни были очень насыщены, но только за это ,что пусть что угодно егор нужно уважать,Что дальше ,хотелось бы расказать ,но правду без инсинуаций ,но президенство это не мёд.Тем более в стране с таким геополитическом наследии.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-10 13:34:26
Пытанне на фб старонцы НЧ да майго камент ад2018-06-06 09:47:52: " А я была ўпэўнена, што руская мова была дададзена да беларускай."

І так рэферэндум-1995."Ці згодны Вы з наданнем рускай мове аднолькавага статусу з беларускай?"

ТАК адказалі 4,017,273 чалавекі або 83,3%
НЕ адказалі 613,516 чалавек або 12,7 %
Усяго галасоў 4,830,582 або 100%.
Электарат 7 445 820.

Як бачыце, беларускі народ - а гэта беларусы, рускія, ўкраінцы, палякі, габрэі, татары і інш., хто прымаў удзел у рэферэндуме-1995, выказаліся за тое, каб БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ НАДАЦЬ РОЎНЫ СТАТУС з ВЕЛИКИМ и МОГУЧИМ РУССКИМ ЯЗЫКОМ. Але ці выканалі власти предержащие гэта патрабаванне? Не! Ці мо власти предержащие ня ведалі, што рашэнне рэферэндуму 1995 канчатковае? Ведаюць. Ведаюць і тое, што перамудрылі тады самі сябе ўлада і беларускія рускія.
  • Микола Разумоу.
  • 2018-06-10 15:22:35
Учитывая ,что модератор заклинило и соответственно возникла пауза ,я как законопослушный гражданин со своими пояснениями выгляжу как клеветник ,в роди бы написал выдумку тем более под такой темой .Ни каких инсинуации, заявляю ответственно. Когда я читаю про себя как я жд. перекрывал людей на см ерть вёл,тем более ничтожество , шизофреник, ну сейчас неудачник ,меня не задевает ни чуть, Я прожил очень интересную насыщенную жизнь, постоянно с праздникам ,я творил историю, Вот А,Г. Лукашенко говорит публично ,что если бы хотели убить так убили бы. Хотели и не раз, особенно после того как он, А,Г. Лукашенко, заявил в присутствии группы депутатов в ,номере гостиницы где он проживал и по вечерам группа депутатов собиралась у него в номере,Однажды депутат верховного совета А.Г. Лукашенко произнес :"Можете называть меня ,мой президент" .А после столпотворения первого тура,где он победил ,почти с 70%,почему то был назначен другой тур, И кто бы стал президентом если бы победитель
  • Микола Разумоу.
  • 2018-06-10 15:57:14
ушёл бы с дистанции. Ну к примеру взял самоотвод. Уехал не поставив ни кого в известность и не оставил адреса на пару месяцев.Так ,что не стоит замалчивать вопросы ,особенно как покушения на жизнь граждан,их нужно исследовать ,что бы находить причины и вовремя предотвращать. а не преследовать ,истязать ,всеми доступными,методами. И особенно клеветать,гнусно и мерзко .-Это не мелочный вопрос, грешен ли этим президент не кается значит нет,
  • Микола Разумоу.
  • 2018-06-10 21:31:28
Учитывая ,что в1992 году у А.Г. Лукашенко было тяжелейшее материальное положение его сторонники обратились к Президенту корпорации ЛОРОСС выдать на определенное время под честное слова денежные средства в размере по нынешним временам не значительные,ну к примеру я мог проигнорировать получение бортового автомобиль МАЗ,так как я не пожелал выплачивать десять тысяч долоров США ,каким то там перегонщикам ,Мне получить автомобиль так и не удалось,просто не отдали ,Зам .директора Малофеев ,развёл руками,а ведь это срывало револьверные поставки необходимого ,на тот момент дефицитной позиции продовольствия. Я потом поинтересовался дошли ли деньги до адресата.НЕТ. Слова чести Лукашенко окружающими имело мошенническую стоимость в окружении будущего президента. А потом развязали в отношении меня неслыханные преследования, Так ,что кто куда разбежался или попал под колесо власти -это ещё надо посмотреть. А модератору рекомендую вернуть мой текст между 10 ч. 51 м. и 12ч 43м.

Каментаваць