БХД будзе выпрабоўваць партнёраў марозам

Беларускія хрысціянскія дэмакраты рыхтуюцца да суду, з’езду на вуліцы і стварэння кааліцыі.

Паўторны ўстаноўчы з’езд партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя адбудзецца 31 кастрычніка пры любым раскладзе, заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі Павал Севярынец. У шэрагу ключавых пытанняў з’езду ўдзелу БХД у прэзідэнцкай кампаніі 2010–2011 года і ў мясцовых выбарах 2010 года.



Беларускія хрысціянскія дэмакраты рыхтуюцца да суду, з’езду на вуліцы і стварэння кааліцыі.

Паўторны ўстаноўчы з’езд партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя адбудзецца 31 кастрычніка пры любым раскладзе, заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі Павал Севярынец. У шэрагу ключавых пытанняў з’езду ўдзелу БХД у прэзідэнцкай кампаніі 2010–2011 года і ў мясцовых выбарах 2010 года.

Хадэкі абяцаюць, што восеньскі з’езд будзе “больш моцны, больш яркі і больш шматлюдны за зімовы. Чакаецца ўдзел блізу сямісот чалавек, з іх больш за трыста — дэлегаты, астатнія — госці і партнёры аргкамітэту партыі. Аднак пакуль што выглядае на тое, што ўвесь арганізатарскі талент давядзецца дэманстраваць на вуліцы. На дзесяць з адзінаццаці заяў на арэнду памяшкання прыйшлі адмовы. Пакуль няма адказу наконт магчымай арэнды малой залі Палацу Рэспублікі.

Паўла Севярынца такі расклад не бянтэжыць. “У некаторым сэнсе з’езд на плошчы будзе яшчэ больш паказальным, чым у залі. Калі замежнікам, якія прадстаўляюць кіруючыя партыі Еўропы, давядзецца напрыканцы кастрычніка стаяць на марозе насупраць Адміністрацыі прэзідэнта, то гэта будзе цудоўная ілюстрацыя да так званай лібералізацыі, сцвярджэнняў рэжыму пра тое, што ў нас адбываюцца грунтоўныя, пазітыўныя змены. Вось, калі ласка, вам карцінка, — разважае палітык, без жалю і спачування да замежных партнёраў, якіх чакае выпрабаванне мясцовым кліматам. А, магчыма, і беларускім АМАПам, які даўно ахоўвае Кастрычніцкую плошчу ад інтэрвенцыі нязгоднай апазіцыі.

Паводле слоў Севярынца, правядзенне ўстаноўчага сходу БХД з’яўляецца не толькі ўнутраным пытаннем, але і адным з крытэраў, паводле якіх будзе прымацца рашэнне пра далейшую палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі. “Беларускі МЗС абяцаў адразу некалькім міністрам замежных спраў, што з’езд БХД пройдзе без праблем. Гэта тое, што мне гаварылі на сустрэчах самага высокага ўзроўню ў Швецыі, Літве, Галандыі, — дзеліцца інфармацыяй сустаршыня аргкамітэта партыі.

Акрамя падрыхтоўкі да ўстаноўчага з’езду, аргкамітэт партыі БХД займаецца і судовымі справамі. У Суд Першамайскага раёна Мінска ад імя сустаршыняў БХД Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага была накіравана скарга на Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь. Падставаю стаў выхад у эфір 27 верасня ў перадачы “Панорама недели (канал "Беларусь–ТВ) сюжэта пра дзейнасць БХД. “Наш зварот, накіраваны ў Белтэлерадыёкампанію два тыдні таму з патрабаваннем абвергнуць хлуслівыя звесткі наконт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, застаўся без адказу. Паводле заканадаўства, БТ было абавязана на працягу пяцідзённага тэрміну абвергнуць гэтыя звесткі ці на працягу дзесяці дзён адмовіць нам у гэтым абвяржэнні, — тлумачыць рашэнне судзіцца Павел Севярынец. — Таму зараз мы падаём заяву ў суд з патрабаваннем прымусіць БТ абвергнуць гэтыя звесткі, а таксама падаём заяву ў пракуратуру, бо БТ на наш зварот ніяк не адрэагавала.

На наступным тыдні аргкамітэт па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ўступіць у нацыянальна-дэмакратычную кааліцыю. Падобна на тое, што стварэнне новага палітычнага аб’яднання з’яўляецца знакам смерці Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якія даўно дыхалі на ладан. Пакуль не зусім зразумела, чым новы саюз будзе адрознівацца ад старога. Севярынец аптымістычна заявіў, што галоўнай прыкметай кааліцыі будзе “ідэйнае адзінства, незалежніцкія, хрысціянскія і еўрапейскія каштоўнасці.

Афіцыйнае пагадненне паміж кіраўнікамі шэрагу палітычных структур будзе падпісана на наступным тыдні. Цяпер вядома, што ў кааліцыю ўвойдуць аргкамітэт партыі БХД, рух «За свабоду», Партыя БНФ, арганізацыя «Малады фронт», Партыя свабоды і прагрэсу, арганізацыя «Маладыя дэмакраты» ды іншыя.
 

Каментаваць