БХД – яшчэ адна спроба зарэгістравацца

9 лістапада лідэры партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, другі ўстаноўчы з’езд якой нядаўна адбыўся ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу, чарговым разам падалі дакументы на дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.



9 лістапада лідэры партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, другі ўстаноўчы з’езд якой нядаўна адбыўся ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу, чарговым разам падалі дакументы на дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.

Адначасова з гэтым адзін з лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь на супрацьпраўныя дзеянні ўладаў у адносінах да заснавальнікаў партыі. “Яшчэ да падачы дакументаў у Мінюсце пачаўся ціск на заснавальнікаў партыі, - паведаміў Віталь Рымашэўскі. - Мы цікавімся ў пракуратуры, адкуль, напрыклад, у Мінюста ёсць спісы заснавальнікаў, хаця мы іх яшчэ не падавалі чыноўнікам, на якой падставе аказваецца ціск на некаторых дэлегатаў з’езду, напрыклад, у Брэсце, Пінску, Бабруйску, паведамляем пракуратуры, што актывістам пагражаюць звальненнем з працы, калі яны не адклікаюць свае подпісы. Па словах Віталя Рымашэўскага, ужо ёсць выпадкі, калі некаторыя з заснавальнікаў БХД былі змушаны адклікаць свае подпісы са спісу заснавальнікаў партыі, але кіраўніцтва арганізацыі прадугледзела такія захады чыноўнікаў, таму спіс заснавальнікаў БХД зроблены з запасам.

Варта адзначыць, што цяпер робіцца ўжо другая спроба зарэгістраваць Партыю БХД. Першы Устаноўчы З’езд БХД адбыўся 28 лютага 2009 году, але тады Міністэрства юстыцыі спаслалася на надуманыя парушэнні і на падставе гэтага не зарэгістравала Партыю “Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

“Усе неабходныя дакументы сёння пададзены. Спіс заснавальнікаў складае 1.051 чалавек. Усе паперы у парадку і шматкроць пераправераны. Падстаў адмаўляць нам не бачу, хаця мы і не маем асаблівых ілюзій адносна нібыта лібералізацыі ў дзяржаве. Мы кіруемся словамі Евангелля ад Мацвея: “Грукайцеся, і адчыняць вам, шукайце і знойдзеце, - зазначыў Віталь Рымашэўскі.

Цяпер кіраўнікі БХД чакаюць інфармацыі Мінюста наконт рэгістрацыі, а таксама рэакцыі Генеральнай пракуратуры Беларусі на супрацьпраўныя, з пункту гледжання палітыкаў, дзеянні міністэрскіх чыноўнікаў.
 

Каментаваць