«Былых» не бывае, пільнасць не адмяняецца

Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў асуджаны да 1,5 года калоніі строгага рэжыму. За былым палітвязнем Паўлам Вінаградавым устаноўлены прэвентыўны нагляд тэрмінам на 2 гады.

Жодзінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта Малчанаў разам з Арцёмам Ігнацікавым скралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Арцёма Ігнацікава асудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на год.



Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў асуджаны да 1,5 года калоніі строгага рэжыму. За былым палітвязнем Паўлам Вінаградавым устаноўлены прэвентыўны нагляд тэрмінам на 2 гады.

Жодзінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта Малчанаў разам з Арцёмам Ігнацікавым скралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Арцёма Ігнацікава асудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на год.

Знаёмыя Аляксандра Малчанава гавораць, што пасля турэмнага тэрміну за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года ён не мог нікуды ўладкавацца на работу, хаця раней працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе «Гідраўзмацняльнік» і БАТЭ.

Малчанаў у судзе сваю віну не прызнаў: «Тэрыторыя завода не ахоўвалася. Ён лічыць абвінавачванне неабгрунтаваным і несправядлівым. Шмат сведак пацвердзілі, што і раней на тэрыторыі цэха людзі збіралі металалом. І служба аховы нікога не затрымлівала», — цытуе БелаПАН праваабаронцу Насту Лойку.

У апошнім слове Малчанаў звярнуў увагу на тое, што следства не даказала, што металічныя адходы з’яўляюцца абсталяваннем прадпрыемства: «Акрамя таго, прапаноўваючы пазбавіць мяне свабоды, дзяржаўны абвінаваўца не ўлічыў, што, калі мне прызначаць пазбаўленне волі, мае непрацаздольныя бацькі застануцца без апекі». І гэта, на жаль, так.

2 сакавіка 2011 суддзя Фрунзенскага суда Мінска Таццяна Чаркас за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года асудзіла Малчанава на тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адбываў пакаранне ў калоніі №15 Магілёва, але 14 верасня 2011 года быў вызвалены згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

* * *

За Паўлам Вінаградавым (экс-палітвязень, быў асуджаны за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года) устаноўлены прэвентыўны нагляд тэрмінам на 2 гады. Былому палітвязню забаронена выязджаць з Мінску без дазволу міліцыі. Ён будзе абавязаны знаходзіцца дома з 20 да 8 гадзіны і 4 разы на месяц адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі па месцы жыхарства.

У гэтым годзе Паўла Вінаградава ўжо некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе і саджалі на суткі. Супрацоўнікі МУС палічылі, што гэта ёсць падставай для ўзмацнення нагляду за палітвязнем. Разам з тым Павел Вінаградаў быў у ліку арганізатараў мірных (і трэба прызнаць, пазітыўных) вулічных акцый, як, напрыклад, «Цацкі мітынгуюць», калі на плошчы Незалежнасці ў Мінску на клумбе былі пакінутыя мяккія цацкі з плакатамі. Пільная ўвага органаў МУС да Вінаградава няйначай тлумачыцца апасеннямі бунту цацак у Беларусі, які можа падрыхтаваць актывіст.

* * *

Таксама на гэтым тыдні актывіст грамадскай арганізацыі «Малады фронт» Міхаіл Мускі асуджаны на 10 сутак арышту, яго таварыша Дзмітрыя Крамянецкага з суда павезла хуткая дапамога ў сувязі з рэзкім пагаршэннем стану здароўя.

Юнакоў затрымалі на станцыі метро «Купалаўская». Паводле інфармацыі прэс-службы «Маладога фронту», да Крамянецкага і Мускага, якія чакалі цягніка, падышлі два супрацоўніка міліцыі і патрабавалі прайсці з імі для дагляду. Маладыя людзі адмовіліся праходзіць дагляд без панятых і папрасілі супрацоўнікаў міліцыі прадставіцца, на што апошнія, па словах відавочцаў, адказалі нецэнзурна.

Мяркуецца, што падставай для затрымання стала нашыўка з эмблемай «Малады фронт» і выявай бел-чырвона-белага сцяга на заплечніку аднаго з актывістаў. У выніку Мускага і Крамянецкага абвінавацілі па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за нецэнзурную лаянку. Калі маладых людзей у кайданках выводзілі з апорнага пункта міліцыі, відавочцы на іх вопратцы бачылі адбіткі ботаў.

* * *

На пачатку красавіка Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў хуткім часе выпусціць палітвязняў, якія напісалі да яго прашэнні аб памілаванні. «Вельмі шмат у апошні час кажуць пра нейкіх палітвязняў. У нас у Крымінальным кодэксе няма палітычных артыкулаў, — зазначыў кіраўнік дзяржавы, ён дадаў, што сваякі палітзняволеных пачынаюць яго папракаць у тым, што ён абяцаў іх памілаваць, але пакуль гэтага не зрабіў: — Прычына адна. Як толькі я сказаў пра гэта (а гэта было сказана некалькі месяцаў таму назад), усе зараўлі. Але я папярэдзіў, што пытанне памілавання так званых палітвязняў — гэта, перш за ўсё, іх зварот з просьбай аб памілаванні. Я адразу публічна пра гэта сказаў. Не хочаш звяртацца — ніхто і разглядаць не будзе. Сядзі». Лукашэнка паабяцаў у бліжэйшы час разгледзець напісаныя прашэнні. «У дачыненні да тых, хто папрасіў аб памілаванні, у бліжэйшы час я разгледжу гэтыя пытанні. Мяне ніхто не папракне, што я свае абавязацельствы або абяцанні не выконваў. Мы прымем рашэнне па некаторых асобах, якія ўрэшце ўсвядомілі згубнасць сваёй пазіцыі і палітыкі ў дачыненні да ўласнай дзяржавы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Вядома, што прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі пісалі экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Дзмітрый Бандарэнка. Зняволены экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч пісаць прашэнне аб памілаванні катэгарычна адмовіўся.

Цяпер у Беларусі ў месцах зняволення знаходзіцца 12 апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх актывістаў, якіх прадстаўнікі
 

Каментаваць