Беларускія хрысціянскія дэмакраты сустрэліся ў Гродне

У Гродне адбыўся арганізацыйны сход па стварэнню грамадскага аб’яднанне «Гродзенскія хрысціянскія дэмакраты». 



Сюды сабраліся сябры БХД з некалькіх рэгіёнаў вобласці. На сустрэчу да іх прыехалі і выступілі Павел Севярынец, Віталь Рамашэўскі і кіраўнік маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, якая заклікала далучацца да МХД і нічога не баяцца.
 
 
Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі спыніліся на мясцовай палітычнай кампаніі 2013-1014 гадоў. «Падчас так званых мясцовых “выбараў”, якія адбудуцца не пазней за 24 сакавіка 2014 года БХД будзе праводзіць уласную кампанію — Раду Народных Дэпутатаў», — сказалі прамоўцы.
 
 
Аб гэтым падчас сустрэчы ішла сур’ёзная і доўгая размова і спрэчка. Госці з Мінска адказалі на многія пытанні, якія сёння хвалююць сяброў БХД Гродзеншчыны.

Каментаваць