Беларускія грошы за нафту атрымае Крым. Дэмаршаў з боку Беларусі не было

Адзіны рынак энерганосьбітаў будзе дзейнічаць не раней за 2025 год. Да галоўнай мэты беларускага кіраўніка — пазбаўлення вывазных мытаў на нафту — яшчэ як... Карацей, можна і не дачакацца. Летась Беларусь заплаціла Расіі 3 млрд 300 млн долараў мытаў. І ад гэтых грошай Расія адмаўляцца не збіраецца, яны ёй зараз вельмі патрэбныя для ўтрымання Крыму.



Дырэктар па даследаваннях "Ліберальнага клуба" Яўген Прэйгерман у каментары БелаПАН адзначыў, што найхутчэй Уладзімір Пуцін спаслаўся на шматмільярдныя выдаткі, якія Расія будзе мець з-за Крыма і з-за санкцый Захаду. Супраціўляцца Аляксандр Лукашэнка не рашыўся, паколькі цяпер Масквой "дэмаршы ўспрымаліся б з падвоенай ці патроенай сілай", мяркуе Прэйгерман.

Такім чынам, галоўная мэта ЕАЭС для беларускіх улад не дасягнута. Дамова дапраўлена на дапрацоўку ўсіх нюансаў, каб быць гатовай для падпісання 29 мая, на гэты раз ужо ў Астане. Ад таго, ці паедзе Аляксандр Лукашэнка праз месяц у Астану, ці падпіша дамову будзе залежыць перш за ўсё геапалітычнае развіццё Беларусі ў бліжэйшай перпектыве.

Каментаваць