Беларускія зялёныя заклікаюць дапамагчы абраць Еўрапарламент

Беларуская партыя "Зялёныя" прапануе беларусам, у якіх ёсць знаёмыя або сваякі — грамадзяне краін Еўрасаюза, нагадаць ім аб неабходнасці прыняць удзел у выбарах у Еўрапарламент.



Алег Новікаў, лідар БПЗ


"Выбары ў Еўрапарламент адбудуцца 25 траўня. Жыхарам ЕС трэба будзе абраць дэпутатаў чарговага склікання Еўрапейскага парламента. Ад яўкі і вынікаў галасавання залежыць не толькі перспектыва далейшай інтэграцыі ЕС, але і будучыню краін — суседзяў Еўрасаюза, у тым ліку і Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні БПЗ.

 

Беларускія зялёныя прапануюць звярнуць увагу еўрапейскіх сяброў і сваякоў на выбарчую праграму і кандыдатаў ад партый, якія ўваходзяць у Еўрапейскую партыю зялёных. Галоўныя пункты праграмы ЕПЗ: абарона сацыяльных правоў еўрапейцаў, дэмакратызацыя еўрапейскіх інстытутаў, развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі (больш падрабязна можна пачытаць тут).



БПЗ абяцае, што ў выпадку масавай падтрымкі кандыдатаў ад ЕПЗ на выбарах усе пачынанні зялёных знойдуць выраз у практычнай дзейнасці кіраўніцтва Еўрасаюза.

 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-05-25 14:25:09
Але-але, абавязкова нагадаю. А яшчэ пазваню ў Антарктыду пінгвінам, каб паспачуваць у сувязі з таяннем лёду.

Каментаваць