БНФ будзе трымаць абарону

 Партыя БНФ з заўтрашняга дня пачынае кругласуткавыя дзяжурствы на сядзібе.



 Партыя БНФ з заўтрашняга дня пачынае кругласуткавыя дзяжурствы на сядзібе.

Сёння -- 31 сакавіка -- апошні дзень арэнды офіса партыі БНФ па адрасе праспэкт Машэрава, 8. Партыя БНФ арандавала гэтае памяшканне ў цэнтры горада больш за 20 год. Але цяпер кіраўніцтва ЖРЭА Савецкага раёна мінска адмовіла ў працягу дамовы арэнды офіса. Партыя мае намер абскарджваць гэтае рашэнне ў гаспадарчым судзе. Да той пары, пакуль не будзе вынесены вердыкт, з’яжджаць з офіса партыйцы не збіраюцца. Хаця амаль усе рэчы з сядзібы ўжо вывезеныя ў “надзейныя месцы.

Кіраўніцтва партыі зьвяртаецца да прадстаўнікоў іншых партый, грамадзкіх арганізацый падтрымаць БНФ, дасылаць лісты да мэра Мінска з патрабаваннем дазволіць дальнейшую арэнду офіса па старой адрэсе. Кожны чалавек можа далучыцца да кругласуткавых дзяжурстваў у сядзібе партыі БНФ. “Сэнс дзяжурстваў – не дапусціць, каб у адсутнасць некага з управы улады змаглі знайсці лёгкае рашэнне і пазбавіць нас сядзібы. Безумоўна, нейкага фізічнага супраціву аказваць мы не плануем, аднак яны мусяць разумець, што калі хочуць парушаць закон, рабіць гэта ціха ў іх не атрымаецца. Пазбаўленне партыі БНФ сядзібы ёсць лагічны працяг па пазбаўленні ўсіх незалежных асяроддзяў, дзе людзі могуць збірацца, праводзіць нейкія імпрэзы, не падкантрольныя ўладам, -- зазначае старшыня партыі Аляксей Янукевіч.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў паведаміў, што з 1 красавіка распачынаецца бестэрміновая акцыю культурніцкай салідарнасці з управай. Кожны вечар тут будуць адбывацца творчыя вечарыны, канцэрты. Стартуе гэтая акцыя рэтраспектывай фільмаў Чарлі Чапліна.

Каментаваць