Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч хоча вярнуцца ў БНФ

Адпаведны ліст з просьбаю Міхалевіча зачыталі на з'ездзе БНФ, які сёння праходзіць у Мінску.



Дэлегаты з'езда ўнеслі гэтае пытанне ў спіс для разгляду на мерапрыемстве — значыцца, ёсць шанец, што Алесь Міхалевіч, які цяпер знаходзіцца ў эміграцыі ў Чэхіі, зможа вярнуцца ў шэрагі аднапартыйцаў.

Невядома, чаму раптам былы кандыдат у прэзідэнты вырашыў вярнуцца ў партыю, але ўжо ёсць звесткі, што цяперашні старшыня партыі Аляксей Янукевіч выказаўся катэгарычна супраць.

Каментаваць