Ці вернецца дадому Зміцер Бандарэнка?


Адміністрацыя калоніі № 15 горада Магілёва не мае намеру хадайнічаць перад камісіяй аб памілаванні пры прэзідэнце пра вызваленне палітвязня Змітра Бандарэнкі, які 1 лютага бягучага года падаў прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка Беларусі. Пра гэта паведаміла 9 лютага жонка Змітра Вольга Бандарэнка, якая ў гэты дзень наведала магілёўскую калонію.


Адміністрацыя калоніі № 15 горада Магілёва не мае намеру хадайнічаць перад камісіяй аб памілаванні пры прэзідэнце пра вызваленне палітвязня Змітра Бандарэнкі, які 1 лютага бягучага года падаў прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка Беларусі. Пра гэта паведаміла 9 лютага жонка Змітра Вольга Бандарэнка, якая ў гэты дзень наведала магілёўскую калонію.

Днём раней, 8 лютага, да позняга вечара ў калоніі праходзіла паседжанне камісіі, падчас якога было разгледжана ў тым ліку і хадайніцтва Змітра Бандарэнкі ад памілаванні. Па словах жонкі палітычнага зняволенага, начальнік калоніі Сяргей Міханькоў заявіў, што гэтая папраўчая ўстанова не будзе хадайнічаць аб вызваленні вязня. “З чым гэта звязана, начальнік не патлумачыў, — паведаміла журналістам Вольга Бандарэнка.

Кіраўнік Інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа Андрэй Бандарэнка ў інтэрв’ю “Новаму часу падкрэсліў, што калонія не мае права хадайнічаць перад камісіяй аб памілаванні пры прэзідэнце, і ў любым выпадку прашэнне аб памілаванні накіравана на імя прэзідэнта, а не адміністрацыі папраўчай установы.

“Калонія можа выдаць заключэнне аб ступені станаўлення на шлях выпраўлення або нестанаўлення на шлях выпраўлення і не больш за тое. Таму казаць тут пра хадайніцтва не зусім правільна, гэта па-першае. Па-другое, Зміцер Бандарэнка — гэта не звычайны зняволены, калі камісія аб памілаванні, збіраючы нейкую інфармацыю пра яго, абапіраецца на тыя высновы, якія прадаставілі адпаведныя зацікаўленыя органы, а гэта могуць быць, у тым ліку, КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў, суды і гэтак далей. Зміцер Бандарэнка — гэта той чалавек, лёс якога вырашаецца далёка не ў нейкіх заключэннях ці, як гэта ганарліва ў калоніі назвалі, — “хадайніцтве. Я думаю, што рашэнне пра яго памілаванне або непамілаванне ўжо даўно прынятае, і зараз ідзе такая своеасаблівая гульня, каб прадэманстраваць нейкую работу. Я мяркую, што даўно ўсё вырашана, і спадзяюся, што Зміцер найбліжэйшым часам ужо будзе дома, — адзначыў кіраўнік “Платформы.

Уражанне, што хтосьці з палітвязняў найбліжэшым часам можа выйсці на волю, склалася і ў дырэктара па пытаннях Расіі, Усходняга Партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Еўрасаюза Гунара Віганда, які 8 лютага ў Мінску правёў сустрэчы з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку і ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Пра гэта Гунар Віганд казаў падчас размовы з прадстаўнікамі беларускіх апазіцыйных партый і грамадзянскай супольнасці, якая адбылася ў чацвер, 9 лютага. 

Так што застаецца спадзявацца на лепшае.

Каментаваць