Цэнтрвыбркам і незалежныя назіральнікі маюць разыходжанні ў лічбах

Колькасць прагаласаваўшых датэрмінова ў незалежных назіральнікаў з кампаніі “За справядлівыя выбары і Цэнтральнай выбарчай камісіі разыходзяцца. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі раніцою 19 снежня заявілі каардынатары кампаніі старшыня Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Сяргей Калякін і намеснік кіраўніка Руху “За свабоду Віктар Карняенка.



Колькасць прагаласаваўшых датэрмінова ў незалежных назіральнікаў з кампаніі “За справядлівыя выбары і Цэнтральнай выбарчай камісіі разыходзяцца. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі раніцою 19 снежня заявілі каардынатары кампаніі старшыня Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Сяргей Калякін і намеснік кіраўніка Руху “За свабоду Віктар Карняенка.

На 246 выбарчых участках у 43 населеных пунктах, па словах Калякіна, назіральнікі адзначылі яўку на датэрміновае галасаванне ў 20,48%, у той час як ЦВК дае інфармацыю пра 23,2% прагаласаваўшых датэрмінова. Самай актыўнай у гэтым плане стала Віцебская вобласць, дзе датэрмінова прагаласавалі 34,6% выбаршчыкаў.

Сяргей Калякін адзначыў, што, як і на ўсіх мінулых выбарах, і сёлета мелі месца факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Такія выпадкі зафіксаваны на 14 выбарчых участках. Напрыклад, на ўчастак № 19 Ленінскага раёна Мінска (назіральнік А. Кубараў) 15 снежня выкладчыца прывяла групу студэнтаў універсітэта імя М. Танка і па спісу адзначала тых, хто прагаласаваў датэрмінова. Пра прымусовае галасаванне паведамілі і студэнты БНТУ. Дэкан факультэту ІЭФ БДУІР прапанавала студэнтам прагаласаваць датэрмінова, каб не было праблем падчас сесіі. У гэты ж дзень група студэнтаў пад наглядам была дастаўлена на датэрміновае галасаванне на ўчастку № 82 Маскоўскага раёна сталіцы.

На ўчастку № 93 Магілёва, які знаходзіцца ў інтэрнаце прадпрыемства “Бабушкіна крынка, камендант інтэрнату абыходзіў пакоі і адзначаў, хто прагаласаваў датэрмінова. На магілёўскім вытворчым аб’яднанні “Хімвалакно начальнікі цэхаў збіралі працоўных і прапанавалі прагаласаваць датэрмінова, бо, маўляў, паступіла інфармацыя, што апазіцыя ў дзень выбараў рыхтуе тэракты на выбарчых участках. І такіх прыкладаў шмат па ўсёй Беларусі.

Да таго ж, па словах каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары, на многіх выбарчых участках належным чынам не была забяспечана гарантыя захаванасці бюлетэняў выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова. Падчас датэрміновага галасавання, па словах Сяргея Калякіна, пацвердзіліся апасенні аб перадузятым стаўленні кіраўнікоў выбарчых камісій да назіральнікаў, вылучаных дэмакратычнымі арганізацыямі. “Асабліва гэта праявілася пасля звароту Аляксандра Лукашэнкі да старшынь участковых камісій 16 снежня. Падкрэсліваючы сваё скрайне негатыўнае стаўленне да місіі назіральнікаў, ён папярэдзіў, каб старшыні камісій “нікому нічога не дазвалялі фатаграфіраваць, апячатваць, падпісваць, распісваць. У выніку на дзевяці выбарчых участках назіральнікі кампаніі “За справядлівыя выбары без законных падстаў былі пазбаўлены акрэдытацыі, - адзначыў Сяргей Калякін.
 

Каментаваць