Ці вытрымаюць беларусы яшчэ адзін год стабільнасці?

Хто падштурхне ўрад да рэформ.

Вынікі мінулага года апынуліся несуцяшальнымі. Многае з таго, што ўрад запланаваў ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады, не выканана. Незалежныя эксперты і ўлады па-рознаму ацанілі прычыны правалаў.

Ці зможа ўрад выправіць свае памылкі і змяніць сітуацыю?

Раманчук: «2017-ы — год падрыхтоўкі да абвяшчэння перабудовы 2.0 у Беларусі

На думку кіраўніка Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, «ужо відавочна, што цэнтральная ўлада непазбежна будзе слабець» і «ёсць дысананс паміж тым, што рэальна трэба рабіць і тым, што напісана на паперы».

— Беларусь стала краінай з небяспечным узроўнем доўгу. Трэба знайсці каля 5 млрд даляраў, каб забяспечыць аддачу знешніх даўгоў, — адзначае эканаміст. — Я думаю, што ніякага запланаванага эканамічнага росту ў гэтым годзе не будзе.

На думку эксперта, нас, наадварот, чакае падзенне ВУП на ўзроўні 3-5%, зніжэнне інвестыцый.

— У сітуацыі, калі няма адкуль атрымліваць грошы, працэс перамоваў з МВФ зацягнуўся, беларускія ўлады пойдуць на аблюбаваны і даўно апрабаванамы спосаб фінансавання сваіх жа памылак — гэта інфляцыя і дэвальвацыя, — упэўнены эксперт.

Не наканавана спраўдзіцца і прагнозу па росту экспарту.

Канфлікт з Расіяй прывядзе да таго, што рускія будуць лабіяваць абмежаванне паставак беларускіх тавараў на расійскі рынак. А альтэрнатыўных рынкаў у нас няма. Буркіна-Фасо, Венесуэла, Гана з Эквадорам наўрадці стануць альтэрнатывай для развіцця адносінаў, — прагназуе Яраслаў Раманчук.

Па словах эканаміста, валавыя паказнікі выканаць не проблема — праблема ў эканамічнай мэтазгоднасьці.

У якасці прыкладу эканаміст прыводзіць сітуацыю з мадэрнізацыяй ААТ «Камволь».

— Адсправаздачыліся, што мадэрнізавалі, купілі абсталяванне, а па выніку фінансавае становішча незадавальняючае. Калі перавесці на нармальную мову, то атрымліваецца, што мы ўклалі сотні мільёнаў даляраў падаткаплатнікаў, амярцвілі гэтыя грошы ў станках, у сценах і далей працягваем вырабляць тавары, якія не патрэбныя спажыўцам ні ўнутры краіны, ні за мяжой, — тлумачыць эканаміст.

На думку эксперта, якая ўзнікла сітуацыя ў эканоміцы з'яўляецца вынікам таго, што «мы стратэгічна ўзялі курс на захаванне старога».

Зараз інкубацыйны перыяд хваробы прайшоў, і сімптом выяўляецца ў поўнай меры, — адзначае Яраслаў Раманчук. — Так што 2017 год — гэта год падрыхтоўкі да абвяшчэння перабудовы 2.0 у Беларусі.

Фядыніч: Далейшы прэсінг народ можа не вытрымаць

Старшыня Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Федыніч упэўнены, што перш чым прыступаць да будучых здзяйсненняў, трэба выправіць памылкі мінулага.

Намеціць можна ўсё, што заўгодна, і нават што-небудзь з гэтага выканаць. Вось толькі якім коштам? — Задаецца пытаннем прафсаюзны лідэр. — Я б хутчэй казаў не пра тое, што можна зрабіць, а пра тое, як выправіць памылкі, каб рэабілітавацца за ўсё тое, што ўрад зрабіў ў 2016 годзе.

Па словах Генадзя Федыніча, увесь мінулы 2016 год рашэння ўладаў былі накіраваныя супраць людзей. Гэта і павышэнне пенсійнага ўзросту, і павелічэнне стажу да 20 гадоў, у якім не ўлічваюцца водпуск па догляду за дзецьмі, вучоба і служба ў войску. «Антынародным» быў і дэкрэт №29, што ўзаконіў пагалоўную кантрактызацыі ў краіне, і дэкрэт №5, які зрабіў істотна больш жорсткімі ўмовы працы работнікаў.

Перш чым прыступаць да выканання новых планаў, я б рэкамендаваў ураду спачатку адмяніць гэтыя дэкрэты і перавесці людзей на стала дзейсныя працоўныя дамовы. Адмяніць ганебны антынародны дэкрэт аб дармаедстве, — адзначае прафсаюзны лідэр. — Я б таксама рэкамендаваў ураду разняволіць ініцыятыву людзей, прыняць закон аб самазанятасці, які б не меў зваротнай сілы. Прычым на першыя два гады наогул не абкладаць ніякімі падаткамі — хай спачатку стануць на ногі, а ўжо потым прыносяць прыбытак у бюджэт краіны.

На думку Генадзя Фядыніча, «далейшы прэсінг, які сёння маецца ў сферы працы, у дачыненні да сацыяльна-неабароненых грамадзян, у тым ліку пенсіянераў, народ можа не вытрымаць».

— Я не думаю, што ўрад гэтага не разумее, — заключае эксперт.

Каментаваць