Cёння адбудуцца суды над Маладафронтаўцамi

Cёння адбудуцца суды над затрыманнымi Маладафронтаўцамi. У Гомелi будуць судзiць Андруся Цянюту. У Менску Мiколу Дземiдзенку — у Фрунзенскiм раённым судзе, Мiхася Мускага i Змiтра Крэмянецкага — у судзе Ленiнcкага раёна, паведамляе прэс-служба Маладога Фронта.



Мiкола i Мiхась да суда ўтрымлiвалiся ў ЦIП, Змiцер у РАУС Ленiнскага раёна, Андрусь у IЧУ Гомеля.

Нагадаем Андрэй Цанюта быў затрыманы вечарам 4 мая, толькі на наступны дзень стала вядома, што ён знаходзіцца ў ізалятары і быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС Гомеля нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.

Міколу Дземідзенку затрымалі 5 мая. З ім раптам знікла сувязь, а пасля высветлілася, што Мікола на Акрэсціна.

Акрамя таго, пад арыштам на працяглыя тэрміны знаходзяцца Дзмітрый Дашкевіч, Аляксандр Францкевіч, Юрый Рубцоў, Леанід Смоўж, Мікалай Колас, Дзяніс Карнаў, Аляксандр Курбацкі, Аляксандр Стукін, Валерый Тамілін, Уладзімір Новікаў. Яны былі затрыманыя напярэдадні і пасля акцыі апазіцыі "Чарнобыльскі шлях".

Праваабаронцы лічаць, што ўлада пачала зачыстку перад ЧМ па хакеі.

Каментаваць