ЦВК абяцае вызначыцца з датай парламенцкіх выбараў у чэрвені

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі плануе ў чэрвені абвясціць дакладную дату парламенцкіх выбараў, якія павінны прайсці ўвосень гэтага года. Як распавяла 2 красавіка кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, пакуль іншай даты, акрамя абумоўленай раней не называлася. Крайняя дата парламенцкіх выбараў — 23 верасня.

Лідзія Ярмошына таксама праінфармавала аб тым, што пытанне запрашэння ці незапрашэння назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ будзе вырашацца не ЦВК, а асабіста прэзідэнтам Беларусі сумесна з Міністэрствам замежных спраў. Адначасова з гэтым назіральная місія СНД будзе працаваць у поўным аб'ёме, перадае БелТА.

Новаўвядзенні, апрабаваныя падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, у прыватнасці, вэб-камеры на выбарчых участках, у Беларусі пакуль наўрад ці будуць выкарыстоўвацца. Як патлумачыла Лідзія Ярмошына, на закупку падобнага абсталявання прыйдзецца выдаткаваць каля 4,5 мільёна долараў, гэта значыць, палову бюджэту будучых парламенцкіх выбараў.

Як перадаваў “Тэлеграф, у Беларусі парламенцкія выбары намечана правесці ў верасні 2012 года. Як заявіла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, заканадаўствам вызначана, што выбары праходзяць не пазней, чым за месяц да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дэпутатаў, а гэты тэрмін заканчваецца 25 кастрычніка. Такім чынам, выбары павінны прайсці не пазней за 25 верасня.

Па словах кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, дадзеныя парламенцкія выбары стануць сапраўдным іспытам для ўлады.

Паводле telegraf.by

Каментаваць