ЦВК апублікаваў каляндарныя планы парламенцкіх выбараў

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі апублікавала каляндарныя планы па выбарах у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання. Згодна з ім, вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбаркамаў пачнецца не пазней за 6 ліпеня.



Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі апублікавала каляндарныя планы па выбарах у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання. Згодна з ім, вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбаркамаў пачнецца не пазней за 6 ліпеня.

Вылучаць сваіх прадстаўнікоў змогуць палітычныя партыі, рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам падачы заявы ў прэзідыумы абласных і Мінскага гарадскога саветаў дэпутатаў, абласныя і Мінскі гарадскі выканкамы. Акруговыя камісіі павінны быць сфармаваныя да 9 ліпеня ўключна.


Да 21 ліпеня павінны быць утвораны ўчасткі для галасавання, да 8 жніўня — ўчастковыя выбаркамы. Сюды палітычныя партыі, рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне вылучаюць сваіх прадстаўнікоў не пазней за 5 жніўня таксама шляхам падачы заявы. Але ўжо ў раённыя, гарадскія выканкамы, мясцовыя адміністрацыі, а таксама кіраўнікам дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў для участкаў за мяжой.


Да 10 ліпеня мясцовыя органы ўлады павінны вызначыць месцы для пікетаў па зборы подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты. Вылучэнне прэтэндэнтаў на дэпутацкую пасаду пройдзе 15 ліпеня — 13 жніўня. Жадаючыя балатавацца ў ніжнюю палату павінны да 19 ліпеня прадставіць у адпаведны акруговы выбаркам спіс членаў сваёй ініцыятыўнай групы і заяву аб яе рэгістрацыі.


Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 14 па 23 жніўня, пасля чаго на працягу двух дзён ім выдадуць пасведчанні аб рэгістрацыі. Затым стартуе перадвыбарная агітацыя, якая працягнецца да 22 верасня. Акруговыя выбаркамы на наступны дзень пасля рэгістрацыі правядуць жараб'ёўку, на якой вызначаць дату і час выступу кандыдатаў на дзяржаўным радыё і тэлебачанні.


Кандыдаты ў дэпутаты, якія адкрылі для дадатковага фінансавання сваёй выбарчай кампаніі адмысловы рахунак у адным з падраздзяленняў ААТ "ААБ "Беларусбанк", павінны будуць рэгулярна падаваць у акруговыя выбаркамы справаздачы аб паступленнях і выдатках. Першую неабходна падаць з 7 па 12 верасня, выніковы — не пазней за 27 верасня. Інфармацыю пра стан выбарчых рахункаў кандыдатаў будуць рэгулярна публікаваць у СМІ. Да 25 верасня кандыдат будзе абавязаны вярнуць Нявыкарыстаныя сродкі грамадзянам і юрыдычным асобам, што спансавалі яго выбарчую кампанію.


Выбаршчыкаў пра час і месцы правядзення выбараў апавясцяць не пазней за 12 верасня. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 18 па 22 верасня, асноўнае галасаванне пройдзе 23 верасня. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання адбудзецца не пазней за 7 кастрычніка.


Паведамленні аб выніках выбараў па кожнай акрузе накіруюць у друк да 28 верасня. Спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў апублікуюць не пазней, чым праз тры дні з дня ўстанаўлення вынікаў выбараў.


Выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць з 30 чэрвеня па 30 верасня. Вылучаць кандыдатаў з 2 па 31 жніўня будуць прэзідыумы раённых і гарадскіх саветаў дэпутатаў і раённыя і гарадскія выканкамы. ЦВК зарэгіструе прэтэндэнтаў з 1 па 5 верасня і не пазней, чым на чацверты дзень пасля гэтага паведаміць аб гэтым у СМІ. Пасяджэння дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, на якіх абяруць членаў Савета Рэспублікі, пройдуць у кожнай вобласці і ў Мінску з 6 па 25 верасня. Вынікі выбараў падвядуць не пазней за 5 кастрычніка.


Як паведамляў “Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня падпісаў указы, згодна з якім выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 23 верасня, а выбары ў Савет Рэспублікі будуць праводзіцца ў перыяд з 30 чэрвеня па 30 верасня 2012 года. Тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў дзейнага чацвёртага склікання мінае 27 кастрычніка 2012-га, Савета Рэспублікі — 31 кастрычніка 2012 года.

Паводле telegraf.by
 

Каментаваць