Чаму дзяржава не бароніць правы прыстойнага чалавека?

Чаму дзяржава не бароніць правы прыстойнага чалавека? Такое пытанне натуральна паўстала па выніках грамадзянскага працэсу, які з 17 чэрвеня па 15 ліпеня ў судзе Першамайскага раёну Мінска правяла суддзя Вікторыя Макуха.  
Камелія Чарняўская (першая злева) сярод сведкаў па сваёй справе ў судзе Першамайскага раёну Мінска 14 ліпеня.

Камелія Чарняўская (першая злева) сярод сведкаў па сваёй справе ў судзе Першамайскага раёну Мінска 14 ліпеня.

Па выніках працэсу яна задаволіла просьбу адміністрацыі Першамайскага раёну аб адмове ад іску па прымушэнні да адчужэння жылля Андрэя Архангельскага, 1958 году нараджэння, які адзінаццаты год пражывае ў камунальнай двухпакаёўцы з 77-гадовай працуючай пенсіянеркай, былым інжынерам, а зараз інвалідам II групы Камеліяй Чарняўскай. Кожны мае па пакою, але кухня, вітальная, прыбіральня і ванная знаходзяцца ў сумесным карыстанні абодвух жыльцоў.


Як апавяла ў судзе спадарыня Камелія, з моманту засялення ў 2005 годзе спадар Архангельскі адмовіўся прыбіраць усе месцы агульнага карыстання. Гэтыя памяшканні цягам сямі гадоў інвалід прыбірала сама ў надзеі, што зможа прывучыць дарослага мужчыну да элементарных правілаў пражывання і ён пачне па чарзе з ёю падтрымліваць належны санітарны стан кватэры. Аднак, на жаль, гэтага не адбылося. Сваімі дзеяннямі спадар Архангельскі вымусіў Камелію Чарняўскую ўвогуле адмовіцца ад карыстання кухняй і прыбіральняй. Разам з тым, жанчына працягвае даглядаць ванную і вітальную. У адрозненне ад працуючай пенсіянеркі спадар Архангельскі нідзе не працуе, часцей за ўсё знаходзіцца ў сваім пакоі, яго наведваюць сабутэльнікі, якія па прыкладу гаспадара ніколі не карыстаюцца хатнім абуткам. Разам з тым, мужчына ў нецьвярозым стане ледзьве не спаліў кватэру, бо пакідаў запаленую газавую пліту без нагляду, а таксама дапускаў уцечку газу. У выніку тры гады таму кватэру адключылі ад цэнтралізаванага газавага забеспячэння. Апроч таго, Камелія Чарняўская вымушана была з вітальнай у жылы пакой перамясціць свой халадзільнік, бо з яго пачалі знікаць прадукты харчавання. Спадарыня Камелія дапоўніла карціну злоўжыванняў і бесцырымоннасці суседа такімі фактамі, як самавольнае падключэнне да тэлефоннай лініі, адмова плаціць за газ і электрычнасць, пахі тытуню, ацэтону і фарбы, што распаўсюджваліся з пакою мужчыны і смуродзілі паветра не толькі гэтай кватэры, узгаранне смецця з-за смалення ў ложку ў нецвярозым стане, пашкоджанне дзвярных вушакоў, карыстанне сталовым посудам пенсіянеркі, у тым ліку ў якасці попельніц, выкарыстанне жылля ў якасці піцейнага дому і начлежкі, нарэшце, пастаянныя знявагі і пагрозы, у тым ліку біццё ў дзверы пакою жанчыны.


За такія адносіны да жылля і сваёй суседкі спадар Архангельскі неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Але ўсе гэтыя шматлікія пакаранні не змянілі паводзінаў суседа. Паводле словаў Камеліі Чарняўскай, сваім бяздзеяннем мясцовыя ўлады і суды хацелі заставіць яе прыбіраць за чужым мужчынам. «Аднак я не хатняя работніца Андрэя Архангельскага, з якім проста небяспечна жыць у адной кватэры, бо ад пагрозаў ён можа перайсці да справы», — падкрэсліла жанчына.  


Як зазначыла Камелія Чарняўская, напярэдадні выязнога пасяджэння суду, што адбылося 14 ліпеня, Андрэй Архангельскі навёў парадак ў сваім пакоі і на балконе, вывез з жылля смецце і хлам.


Менавіта з гэтых абставінаў прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёну змянілі сваю першапачатковую пазіцыю і заявілі аб адмове ад іску па прымушэнні да адчужэння жылля Андрэя Архангельскага. Менавіта гэтую просьбу чыноўнікаў і задаволіла сваім рашэннем суддзя Вікторыя Макуха.


Трэба адзначыць, што спадарыня Камелія, якая паходзіць са старажытнага беларускага шляхецкага роду, надзвычай выхаваная і інтэлігентная асоба, якая паводзіць сябе з гонарам, годнасцю, з павагай да сябе і да іншых.


Чаму гэтая жанчына павінна шмат гадоў пакутваць, цярпець прыніжэнні з боку свайго суседа і пастаянна хвалявацца за свой лёс? Чаму ўлада аніяк не бароніць Камелію Чарняўскую і пакідае яе сам-насам з асацыяльнай асобай, якая не жадае жыць па-людску з нармальнай грамадзянкай? Няўжо калі б такі лёс напаткаў любога з чыноўнікаў, якія мелі дачыненне да гэтай справы, яны пагадзіліся на сумеснае пражыванне з Андрэем Архангельскім?


У каментары НЧ юрыстка Тамара Сяргей адзначыла, што згодна арт.58 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ніхто не можа быць прымушаны да выканання абавязкаў, якія не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе законамі”. “Вось чаму спадарыня Камелія не абавязана прыбіраць за Андрэем Архангельскім”,  лічыць юрыстка.


Паводле яе словаў, суддзя Вікторыя Макуха ўслед за прадстаўнікамі адміністрацыі Першамайскага раёну зрабіла ўпор на тое, што адчужэнне жылля можа быць  ў тым выпадку, калі ўласнік разбурае ці псуе нерухомасць, пры гэтым суддзя ігнаравала тую частку нормы артыкулу 155 Жыллёвага кодэксу Рэспублікі Беларусь, што тычыцца іншых парушэнняў, якія робяць немагчымым пражыванне з Андрэем Архангельскім у адной кватэры. “З-за гэтых парушэнняў судовы працэс быў аднабаковым і суд не даў ацэнкі ўсім доказам, што прадставіла Камелія Чарняўская. З-за такіх дзеянняў суддзі будуць працягвацца пакуты пажылога інваліда”, — сказала Тамара Сяргей.


Яна адзначыла, што неаднаразова была ў названай кватэры і ўпэўнілася, што з спадаром Архангельскім немагчыма пражываць побач.

Абмеркаванне:

  • яковлевич
  • 2016-07-16 19:20:55
Великовозрастный дебил - типичный представитель электората, сформированного за последние 20 лет. Чарка и шкварка, а больше его ничего не интересует. В очередной раз убеждаюсь, что суды у нас нацелены только на тех, кто "хлопает в ладошки" (в том числе и однорукие инвалиды), на тех кто пытается отстоять свое право - человеком зваться. Но у чиновников такие люди вызывают неприязнь, а вдруг остальные так же начнут поднимать голову ? Зато наглый алкаш с маргарином вместо мозгов, это то, что надо. Его надо прощать, лелеять, он же всем доволен, он типичный представитель того самого "народца", который нужен чиновникам.
  • В.М.К.
  • 2016-07-16 20:53:06
Я считаю, что за всё несёт ответственность Глава государства. Судьи открыто демонстрируют неуважение к Законам страны и Конституции, а гарант Конституции отмалчивается. Складывается мнение, что Президент нашей страны не обладает реальной властью, всё решают чиновники и даже управляют судами. Чиновники отказались от иска, судья готова игнорировать закон, что бы только угодить чиновникам.
  • пенсионерка
  • 2016-07-17 05:39:50
Вот поэтому в государстве развал. Достойные люди, с нормальными человеческими качествами для нашего государства чужие, а аморальные людишки свои. Вот и защищают близких по духу!

Каментаваць