Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Чыноўнік: Бязвізавы рэжым не моцна паўплываў на павелічэнне колькасці турыстаў

Большасць замежнікаў прыязджаюць у нашу краіну на аўтамабілях і па чыгунцы.

Фота: Fotolia


Бязвізавы рэжым пакуль не моцна паўплываў на павелічэнне колькасці турыстаў у Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Мінспорту Віталь Грыцэвіч. Паводле яго слоў, прычына — большасць замежнікаў прыязджаюць у нашу краіну на аўтамабілях і па чыгунцы. Напрыклад, летась у Беларусь прыязджалі 4 млн 181 тысяча замежнікаў (без уліку расіян). З іх 2 млн 728 тысяч прыехалі на аўтамабілях, 798 тысяч — на цягніках, на самалётах — 513 тысяч чалавек.

Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, у студзені-чэрвені 2017 года ў нашу краіну прыехалі 1 млн 984 тысячы замежнікаў. Грыцэвіч падкрэслівае, што тут не ўлічаныя замежнікі, якія прыязджаюць з Расіі. “Мяркую, з улікам расіян гэтую лічбу можна смела павялічваць у 2 разы”, — сказаў чыноўнік. 

Па бязвізавым рэжыме ў першым паўгоддзі 2017-га праз Нацыянальны аэрапорт Мінск прыехалі 37,5 тысячы турыстаў з замежжа.

euroradio.fm


Каментаваць