Да Дашкевіча не пускаюць адваката! Верагодна, што хлапец збіты!

У чацьвер адвакат Змітра Дашкевіча Мар’яна Сямешка і нявеста палітвязня Наста Палажанка выправіліся ў калонію ў Горкі. Намеснік кіраўніка калоніі адмовіўся пускаць адваката да хлопца, абгрунтаваўшы гэта тым, што Зміцер у карцары. Тым не менш, паводле заканадаўства адвакат мае права на сустрэчу з падабаронным у любы час у незалежнасці ад таго, дзе знаходзіцца вязень. Дзеянні намесніка кіраўніка калоніі незаконныя.

Наста Палажанка мяркуе, што адваката могуць наўмысна не пускаць да Дашкевіча, каб яна не бачыла пабоі на целе хлопца.

Нам паступілі звесткі, што Змітра збівалі ў карцары. Адміністрацыя калоніі была вельмі раззлаваная тым, што інфармацыя пра ягонае заключэнне ў ШЫЗА, а таксама пра заключэнне ў карцар вязня Руслана Ладнова, які дапамог Дашкевічу, выйшла ў Інтэрнэт. Намеснік кіраўніка калоніі нам так і сказаў, што вельмі незадаволены брудам, які выліўся на калонію ў Інтэрнэце, – распавядае Палажанка.

Вядома, што зараз начальнік горацкай калоніі сп. Кавалёў знаходзіцца на нарадзе ў Дэпартаменце выканання пакаранняў у Менску. Наста Палажанка просіць журналістаў тэлефанаваць у ДВП і пытацца наконт стану Змітра Дашкевіча, наконт забароны на сустрэчу з адвакатам: “Мы з адвакатам застаемся ў Горках і вельмі спадзяемся, што пасля нарады начальнік калоніі дазволіць адвакату пабачыцца з Дашкевічам.

Прэс-служба Міжнароднага Руху Беларускай Моладзі "Малады Фронт" (зарэгістраваны ў Чэскай Рэспубліцы)
 
Каментаваць