Дамовіліся дамовіцца

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што вынікі перамоваў па Украіне будуць падведзены ў ходзе тэлефоннай размовы ў нармандскім фармаце. Ён таксама дадаў, што пачалася падрыхтоўка тэксту магчымага сумеснага дакумента па імплементацыі мінскіх дамоўленасцей. 



Тэлефонная размова лідэраў Германіі, Францыі і Расіі, як адзначаецца, пройдзе ў нядзелю, 8 лютага. Пяскоў удакладніў, што гаворка ідзе пра падрыхтоўку дакумента па імплементацыі мінскіх дамоўленасцей.

«Зыходзячы з прапаноў, сфармуляваных прэзідэнтам Францыі і канцлерам ФРГ, у цяперашні час вядзецца сумесная праца для падрыхтоўкі тэксту магчымага сумеснага дакумента па імплементацыі мінскіх дамоўленасцей, дакумента, які уключаў бы ў сябе прапановы прэзідэнта Украіны і прапановы, сфармуляваныя сёння і дададзеныя прэзідэнтам РФ Пуціным», — заявіў Пяскоў.

Абмеркаванне:

  • Тарэсса
  • 2015-02-07 13:08:00

Добрая назва нататкі! :) Малайца, аўтар!

Каментаваць