«Дармаед у дэкрэце» Юрый Шульган абвясціў аб адкрытым фарміраванні сваёй ініцыятыўнай групы

1 ліпеня адбылася нарада выбарчага штабу Юрыя Шульгана, на якой было прынята рашэнне аб афіцыйным старце выбарчай кампаніі «дармаеда ў дэкрэце», як пазіцыянуе сябе Шульган.



Пра гэта «НЧ» паведамілі ў штабе Шульгана.

На нарадзе было прынятае рашэнне пра пачатак адкрытага фармавання ініцыятыўнай групы кандыдата ад «тунеядцаў».

Каб далучыцца да ініцыятыўнай групы дастаткова даслаць свае пашпартныя дадзеныя на электронную пошту: shulgan.org@gmail.com.

Кіраўнік штабу Шульгана Паўлюк Канавальчык зазначыў, што для таго, каб стварыць ініцыятыўную групу, патрэбныя толькі пашпартныя дадзеныя чалавека, і не патрэбна ніякіх подпісаў. «Так што такім чынам, праз электронную пошту, людзі могуць заявіць пра падтрымку нашага кандыдата і прадэманстраваць гатоўнасць затраціць нейкі свой час на далейшую працу кшталту збора подпісаў», -- зазначыў ён..

Па словах Канавальчыка, каманда Шульгана разлічвае і на тых, хто ўжо выказаў сімпатыю кандыдату. Гэта 87 падпісантаў петыцыі «Працаўладкуем тунеядца разам!», 499 чалавек, якім падабаюцца старонкі Шульгана ў Facebook. Увогуле, па ягоных словах, старонку Шульгана ў гэтай сацсетцы прагледзелі 8.453 чалавекі, што сведчыць пра цікавасць да асобы прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Абмеркаванне:

  • Хадыка Аляксей
  • 2015-07-01 19:42:58
Неяк я ўсё ніяк не зразумею новы "фармат" НЧ. Пэўна, без мяне.
  • ВР
  • 2015-07-01 21:22:28
А ў чым праблема, шаноўны Аляксей? Калі не памыляюса, то колькі дзён таму Вы хвалілі "НЧ", ставілі яе ў прыклад розным там kyky.
  • Аляксей Хадыка
  • 2015-07-02 02:02:13
Няма мяжы імкненню да дасканаласці. Ясна, што куку - увогуле нішто. НЧ лепш усіх штотыднёвікаў беларускіх, хіба НВ можа спрачацца. Але дробныя зайздрасці тут мне надакучылі.
  • ВР
  • 2015-07-02 13:00:34
Ясна, што нiчога не ясна.

Каментаваць