Дэлегацыю РФ у ПАСЕ паднялі на смех

Скарга прадстаўніка дэлегацыі Расіі на непрацуючыя апараты для галасавання на сесіі ПАСЕ выклікала дружны смех у зале.



Інцыдэнт адбыўся днём. Прадстаўнік дэлегацыі РФ выйшаў да мікрафону і сказаў, што ў яго не працуе апарат для галасавання. «Я далёкі ад думкі, што гэта было зроблена спецыяльна»,  сказаў ён.
 
 
«Расійская дэлегацыя не можа галасаваць»,  адказала яму старшыня ПАСЕ Ан Брасер. Гэтыя словы выклікалі смех прысутных на пасяджэнні дэпутатаў.
 
 
Нагадаем, учора ПАСЕ пазбавіла Расію права голасу да красавіка 2015 года.
 
 

Каментаваць