Дэпутата ад БХД спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за «байкотную агітацыю»

Дэпутата ад БХД Валера Білібуху спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за «байкотную агітацыю» пасля публікацыі ў СМІ матэрыялаў пра тое, што жыхары вёскі Кабакі Бярозаўскага раёну могуць адмовіцца ад удзелу ў выбарах з-за дрэннай якасці вады.



Паводле яго, яму і асабіста, і на працу тэлефанавалі з КДБ, пагражаючы адказнасцю за агітацыю за байкот, а таксама распытваючы падрабязнасці сходу жыхароў Кабакоў. «Але ж няўдзел у выбарах, гэта не агітацыя за байкот», — адзначыў Валер Білібуха.


Ён таксама паведаміў, што з прычыны грамадзянскай актыўнасці з-за «добразычліўцаў» у яго могуць узнікнуць праблемы з працай: калі не звольняць, дык не працягнуць кантракт, які сканчаецца ў 2017 годзе.


Паводле bchd.info

Каментаваць