Дэпутаты Бундэстага падтрымалі Статкевіча

Дэпутаты Бундэстага ФРГ Ута Цапф, Гернат Эрлер і Франц Тэнес напісалі адкрыты ліст Мікалаю Статкевічу, у якім выказваюць сваю падтрымку.

25 мая, нагадваюць дэпутаты, спаўняецца роўна год, як Мікалая асудзілі на 6 гадоў калоніі строгага рэжыму. Гэты прысуд застаецца для іх неабгрунтаваным і адвольным.

Дэпутаты выказалі салідарнасць і поўную падтрымку Мікалаю ў яго непахіснай барацьбе, падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю і за свае палітычныя правы ў Беларусі — у няволі і на волі.

"Мы працягваем, — гаворыцца ў лісце, — патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных з турмаў і калоній, а таксама выканання ў дачыненні да іх канстытуцыйных працэдур і прадстаўлення ім медыцынскага забеспячэння".
 
Дэпутаты падкрэслілі, што ведаюць пра той моцны маральны, псіхічны і фізічны ціск, які чыніўся і працягвае чыніцца на Мікалая і яго сям'ю, яны захопленыя тым, як мужна Статкевіч вытрываў выпрабаванні, змог захаваць свае палітычныя перакананні і адстаяць ўласную пазіцыю для лепшай будучыні Беларусі.
 
"Дарагі Мікалай, — звяртаюцца дэпутаты да Мікалая Статкевіча, — у Германіі мы вельмі часта абмяркоўваем тваю сітуацыю і сітуацыю ў Беларусі. Мы жадаем табе шмат сілаў і веры! Заставайся моцным і ўпартым! Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя ўмовы не змогуць паўплываць на тваю годнасць і тваё здароўе.

У думках мы з табой, тваёй жонкай і дочкамі. Мы былі і застаёмся глыбока прывязаныя да цябе, як палітычна, так і па-сяброўску".

Каментаваць