Дэвальвацыя рана ці позна будзе

У Беларусі з’явіліся чэргі, дэфіцыт, шэрыя кусы валюты. Дзе выйсце, і ці ўратуе Беларусь ад падзення ў прорву расійскі крэдыт? Пра гэта разважае былы дарадца прэзідэнта Расіі, дзяржаўны дзеяч і эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

(На здымку: Андрэй Іларыёнаў з Анатолем Лябедзькам і Яраславам Раманчуком)



У Беларусі з’явіліся чэргі, дэфіцыт, шэрыя кусы валюты. Дзе выйсце, і ці ўратуе Беларусь ад падзення ў прорву расійскі крэдыт? Пра гэта разважае былы дарадца прэзідэнта Расіі, дзяржаўны дзеяч і эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

(На здымку: Андрэй Іларыёнаў з Анатолем Лябедзькам і Яраславам Раманчуком)


— Расія наўзамен папросіць актывы. Што ў вас яшчэ тут засталося? Палова трубаправоднай сістэмы, электрасеткі. Краіна ўсё ж нябедная, ёсць рэсурсы, актывы. Расійскім дзяржслужбоўцам трэба будзе думаць аб тым, каб выключыць сыход Беларусі на Захад, мінімізаваць усякага кшталту выпадковасці.

— Чаму Крэмль ідзе на крэдытаванне Беларусі?

— У старым выглядзе СССР спыніў існаванне, але гэта не выключае магчымасці стварыць новыя інстытуцыянальныя структуры, якія будуць знешне іншымі, але забяспечаць лаяльнасць расійскаму кіраўніцтву, рашэнні будуць прымацца з узгадненнем з ім. Гэта банальная ісціна для суседзяў.

— Якую будучыню вы б спрагназавалі беларускай эканоміцы?

— Валютна-фінансавая сітуацыя, у якой знаходзіцца цяпер Беларусь, класічная. І выхад з яе элементарны — дэвальвацыя нацыянальнай валюты. Гэта вырашыць праблемы множнасці курсаў, адзінага курса, адсутнасці валютных рэзерваў, аднаўлення эканамічнага росту, дасць незалежнасць паводзінаў на міжнароднай арэне. Нават калі вы атрымаеце дадатковыя грошы ад Расіі, але бягучы курс захаваецца, праблема не вырашыцца. Рана ці позна яна ўзнікне, зноў трэба будзе браць пазыкі і за іх нечым расплачвацца. Дэвальвацыя рана ці позна будзе, але яе адцягванне прывядзе да таго, што ўмовы будуць яшчэ больш неспрыяльнымі. Кіраўніцтва Беларусі можа зрабіць сабе і краіне добра, а можа працягваць рабіць сабе кепска. Але дэвальвацыі не пазбегнуць.

Ёсць папулярная прымаўка: у Расіі дзве праблемы — дурні і дарогі. Дарогі — вынік наяўнасці дурняў. У Беларусі праблема з эканомікай палягае ў тым жа рэчышчы — няма адэкватнага разумення элементарных рэчаў.

Нічога лепш за дэвальвацыю не дапаможа. Курс падае — і аб’ёмы імпарту аўтаматычна падаюць. Гэта базавыя паняцці. У нас аналагічная сітуацыя была ў 1998 годзе. Быў амаль фіксаваны валютны калідор, эканамічнай камандзе ў асобах Гайдара, Чубайса, Аляксашанкі, Кірыенкі прымроілася дурнота, што гэты курс трэба трымаць. І за першыя шэсць месяцаў 1998 года Расія набрала 26 мільярдаў долараў крэдытаў, але праблема нікуды не падзелася. Потым у Міжнародным валютным фондзе ўзялі яшчэ пазыку на 25 мільярдаў долараў. Кінулі гэта — згарэла ў момант. У вас сітуацыя аналагічная, таму пытанне, як доўга вам трэба будзе расплачвацца за памылкі некалькіх людзей.

— Ці можна чакаць, што эканамічныя праблемы прывядуць да пераменаў у Беларусі?

— Залежыць ад маштабу крызісу. Калі разважаць з пункту гледзішча political since, прыхільніка свабоднай у палітычным сэнсе Беларусі, то я б сказаў: нельга дэвальваваць валюту, трэба трымаць максімальна доўга. І тады ўжо ўдарыць так, што можа прывесці да змены кіраўніцтва. У 1998 годзе Барыс Ельцын утрымаўся, хаця і з вялікімі ахвярамі. У 1998-м эканамічны крызіс прывёз да адстаўкі прэзідэнта Інданезіі  Сухарта, рэжым якога трымаўся больш за 30 гадоў. Калі вашае кіраўніцтва будзе нягнуткім, то вынік можа быць аналагічным.

— Ці зацікаўленае расійскае кіраўніцтва ў змене палітычных эліт Беларусі?


— Думаю, сітуацыя яшчэ не дайшла да гэтага. Тым больш беларускае кіраўніцтва сядзіць моцна, у яго застаўся апошні аргумент каралёў, і выкарыстоўваецца ён паспяхова, як, напрыклад, у снежні мінулага года. Ідзе цягамотная барацьба, гульня, бо ў Крамлі разумеюць, што з Лукашэнкам больш-менш зразумела, як працаваць, хаця і трэба ўвесь час ціснуць. Але апошняя палітычная кампаніі некаторых кандыдатаў у прэзідэнты мела прыкметы ціску на Лукашэнку, у тым ліку і з Масквы.

— Адносіны з Еўрапейскім Саюзам абвастрыліся. Расія зацікаўлена ў прэсінгу Беларусі з Захаду?


— Мы маем магчымасць бачыць на свабодзе Анатоля Лябедзьку, гэта паказвае, што беларускае кіраўніцтва мае адэкватныя рэакцыі, сур’ёзна ставіцца да падобнай пагрозы. Расійскае кіраўніцтва, канешне, было б зацікаўленае ва ўвядзенні максімальна жорсткіх санкцый з боку Еўропы. Бо ў такім выпадку беларусам няма да каго ісці, апроч Расіі.
 

Каментаваць